Эксперты і венчурныя інвестары ў свежым матэрыяле
Business Insider прадказваюць рост папулярнасці гібрыднага навучання ў 2023 годзе. Анлайн навучанне дазваляла працягваць працаваць адукацыйнаму сектару ў час пандэміі. Зараз, па меры таго, як свет вярнуўся да нармалёвага ладу жыцця, эксперты прагназуюць росквіт гібрыднага навучання, якое сумяшчае ўсе лепшыя бакі анлайн і афлайн фарматаў.
Многія адукацыйныя кампаніі і праекты паспелі пабудаваць стратэгіі свайго развіцця цалкам на анлайн навучанні. Сёння чакаецца значнае зніжэнне папулярнасці анлайн адукацыйных праграм на карысць гібрыднаму падыходу. Інвестары раяць EdTech сектару задумацца аб тым, каб дадаць афлайн кампанент да сваіх прадуктаў. Менавіта такую тэндэнцыю можна было апошнім часам назіраць на азіяцкім EdTech рынку, а зараз да трэнду пачала далучацца і Еўропа. Прыклады можна знайсці ў папярэднім
артыкуле.
Разам з тэндэнцыяй да аб’яднання можна чакаць калабарацый анлайн і афлайн адукацыйных кампаній, а таксама зацікаўленасць існуючых кампаній у пераходзе да гібрыднага фармату.
Гэты трэнд можа стаць выдатнай магчымасцю для маладых стартапаў прапанаваць тэхналагічныя рашэнні буйным афлайн школам, якія могуць быць зацікаўлены ў мадэрнізацыі сваіх паслуг.
Пераход да гібрыднага навучання і актыўнае выкарыстанне тэхналогій у адукацыі сфарміруе запыт на аднаўленне адукацыйных прастор.
Хуткае развіццё EdTech дае бясконцыя магчымасці для навучання, і для яго падтрымкі многія навучальныя прасторы мусяць быць перапрацаваны. Надышоў час думаць нестандартна і стварыць у традыцыйных класных пакоях прастору, якая будзе дазваляць эфектыўна карыстацца сучаснымі тэхналагічнымі распрацоўкамі і будзе натхняць на навучанне і з’яўляцца інклюзіўнай.