Што адбывалася ў EdTech у 2022?

Якія вынікі 2022 году і чаго чакаць ад 2023?

Бурнае развіццё рынку адукацыйных тэхналогій у 2021 годзе і смелыя прагнозы на 2022 абяцалі яшчэ больш імклівы рост і росквіт сектару EdTech у гэтым годзе, аднак эканамічныя і геапалітычныя падзеі года прывялі да высокай ступені нявызначанасці, што адразу ж аказала ўплыў на ўмовы для інвестыцый. Нягледзячы на абнадзейлівыя прыкметы ўстойлівасці, сусветны рынак EdTech значна паастыў.

Тым не менш, прагнозы арганізацый і экспертаў застаюцца аптымістычнымі – індустрыя EdTech будзе працягваць расці ў бліжэйшыя гады. Апытанне венчурных інвестараў, праведзенае PwC Raise у 2020, паказала, што 83% інвестараў лічаць сектар EdTech індустрыяй з найбольшым патэнцыялам для росту.
З тых пор сітуацыя не змянілася. EdTech застаецца адным з самых шматабяцаючых накірункаў для інвесціравання і вядзення бізнесу да якога самы час далучыцца кампаніям, стартапам і індывідуальным прадпрымальнікам.

Каб вы маглі лепш зразумець сітуацыю ў індустрыі адукацыйных тэхналогій, мы сабралі для вас галоўныя падзеі, якія адбыліся на рынку EdTech у 2022 годзе і прагнозы экспертаў для індустрыі на 2023.

Аб'ёмы рынку EdTech сёння і прагнозы на будучыню

Па дадзеных Reasearch and Markets, аб'ёмы рынку EdTech ацэньваліся ў 254,8 мільярдаў $ у 2021 годзе і, як чакаецца, дасягнуць 605,4 мільярдаў $ у 2027, пры гэтым рост будзе назірацца ў сярэднім на 15,52% у год на працягу прагназуемага перыяду.

Чакаецца, што за 2022 год індустрыя EdTech мусіць пераадолець планку ў 300 мільярдаў $ у кошце.
Аналагічныя дадзеныя прыводзе аналітычнае агенцтва HolonIQ. Па іх прагнозам індустрыя EdTech вырасце ў 2,5 разы да 2025 года ў параўнанні з 2020.

І такія лічбы не выклікаюць здзіўлення. EdTech прадукты працягваюць набіраць папулярнасць сярод карыстальнікаў.

Правайдар анлайн-курсаў Coursera пераадолеў планку ў 100 мільёнаў карыстальнікаў у 2022 годзе і сёння сэрвісам карыстаецца больш за 113 мільёнаў навучэнцаў.

150 мільёнаў навучэнцаў і настаўнікаў па ўсім свеце карыстаюцца Google Classroom.

Таксама звыш 150 мільёнаў карыстальнікаў мае буйнейшая EdTech кампанія свету Byju’s.

Рост насельніцтва, пашырэнне доступу да інтэрнэту і рост попыту на атрыманне адукацыі ў будучыні будуць толькі пашыраць аўдыторыю EdTech.

Сусветны рынак адукацыі сёння складае каля 6,5 трыльёнаў $ і па прагнозам вырасце да 10 трыльёнаў да 2030 года. Менавіта гэта патэнцыял развіцця EdTech.

Сёння доля тэхналогій складае каля 4% ад агульнага рынку адукацыі.
Але, па меркаванні некаторых экспертаў, няма ніякіх перашкод, каб EdTech заняў 30% і больш ад адукацыйнага рынку ў бліжэйшыя некалькі год. Даволі папулярнае меркаванне - наступны адна трыльённы стартап будзе створаны ў галіне адукацыі.

Рынак EdTech у 2022 годзе астыў

Індустрыя EdTech працягвае расці, але нельга не заўважыць, што эканамічныя і геапалітычныя падзеі мінулага часу аказалі значны ўплыў на рынак адукацыйных тэхналогій і зрабілі інвестыцыі ў EdTech больш асцярожнымі.

Па дадзеных, прадстаўленых у справаздачы венчурнага фонда Brighteye Ventures за першае паўгоддзе 2022, у сярэдзіне цякучага года аб’ём інвестыцый у адукацыйныя тэхналогіі склаў 6,5 мільярдаў $, што складае 32% ад агульнага аб’ёму інвестыцый у 2021, якія склалі 20,1 мільярдаў $. На сённяшні дзень яшчэ нельга падводзіць канчатковую рысу пад 2022 годам, але чакаецца, што аб’ём інвестыцый у EdTech у гэтым годзе складзе каля 11-14,5 мільярдаў.


Варта адзначыць, што з 2017 па 2022 год 72% інвестыцый у галіне EdTech атрымалі лакальныя кампаніі і прыватныя асобы. Гэта дэманструе магчымасць атрымання фінансавання невялікімі лакальнымі стартапамі, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія гатовы маштабавацца.

Еўрапейскі рынак прадэманстраваў амаль што анамальную ўстойлівасць

Цікава, што на фоне, у нейкай ступені, сусветнага паніжэння інтарэсу да EdTech, еўрапейскі рынак адукацыйных тэхналогій прадэманстраваў амаль што анамальную ўстойлівасць і працягнуў актыўна расці. На сённяшні дзень еўрапейскія EdTech кампаніі прыцягнулі 22% венчурнага капіталу супраць 11% у 2021 і 6% у 2020 годзе.
Такія пазітыўныя назіранні робяць сёння еўрапейскі рынак EdTech другім па хуткасці росту ў свеце, саступаючы толькі Індыі.
Еўрапейскі рынак EdTech сёння другі па хуткасці
росту ў свеце.
Пры гэтым назіраецца відавочнае павелічэнне колькасці буйных здзелак, што сведчыць аб сталенні еўрапейскага рынку. Так адсотак буйных здзелак (звыш 100 мільёнаў $) павялічыўся з 27% у 2021 годзе да 54% зараз.
У той жа час, сярэдні памер здзелак за год падняўся з 8,4 мільёнаў $ да 13,1 мільёнаў. Фінансаванне звыш 200 мільёнаў $ за першую палову 2022 года здолелі атрымаць 3 кампаніі, што з’яўляецца сведкам развіцця экасістэмы.
Акрамя Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Іспаніі ў спіс топавых EdTech кампаній трапілі кампаніі з Украіны, Польшчы, Літвы, Малдовы і Казахстану. Такім чынам бурнае развіццё EdTech назіраецца і ў нашым рэгіёне.

Большая частка спісу кампаній гэтага году працуе па мадэлі прамога ўзаемадзеяння з кліентам: стартапы ў галіне вывучэння моў (AllRight, Beelinguapp, Tandem), адукацыйныя рэсурсы і падтрымка навучання (Plume, Sharpen, Wuolah), а таксама прамое навучанне (simpleclub, codam, Tomorrow University, viMUM) і рэпетытарства (GoStudent, ubiMaster, Cleverly).

Чвэрць кампаній, якія трапілі ў спіс у гэтым годзе існуюць менш, чым 3 гады, што дэманструе магчымасці для росту маладых кампаній.

Асобна сэрвісам былі адзначаны топ 50 EdTech кампаній краін паўночнай Еўропы і Балтыі.


Больш за чвэрць кампаній у гэтым годзе прыходзяцца на Швецыю. Далей па спісе Фінляндыя, Нарвегія, Данія, Літва, Эстонія і Ісландыя.

Літоўскія кампаніі стабільна ўваходзяць у топ EdTech кампаній рэгіёну ўжо на працягу некалькіх год, што яшчэ раз сведчыць пра актыўнае развіццё індустрыі ў краінах суседзях.

Больш падрабязную інфармацыю пра топавым EdTech кампаніям гэтага году, а таксама спісы самых шматабяцаючых стартапаў іншых рэгіёнаў можна знайсці па спасылцы.

Карыстайцеся функцыяй аўтаматычнага перакладу ў браўзеры!
Global EdTech 1000
HolonIQ's annual list of the most promising EdTech startups around the world.

Змянілася размеркаванне фінансавання паміж накірункамі EdTech

У гэтым годзе адбыліся змены ў размеркаванні фінансавання паміж накірункамі EdTech. Карпаратыўнае навучанне імкліва расце, а вось фінансаванне стартапаў, накіраваных на непрырыўнае навучанне, наадварот назірае спад.
Пры гэтым фінансаванне адукацыйных тэхналогій у галіне вышэйшай адукацыі і адукацыі дзяцей засталося прыкладна на тым жа ўзроўні.

Рост цікаўнасці бізнесу і інвестараў да накірунку карпаратыўнага навучання адзначаюць і ў даследванні McKinsey. Згодна з даследаваннем расце роля карпаратыўных кліентаў у развіцці EdTech, а мэтай навучання большасці кліентаў EdTech кампаній з’яўляюцца перспектывы кар’ернага росту.
Кошт карпаратыўнага EdTech сектару сёння складае прыкладна 22,5 мільярды $.
Статыстычна, навучанне 1 супрацоўніка каштуе кампаніі ў сярэднім 1308$ у год з разлікам на 1 супрацоўніка. Пры гэтым 65% вывучанага будзе забыта ўжо праз 7 дзён.

EdTech дазваляе ў разы знізіць гэтыя траты, палепшыць паказчыкі эфектыўнасці навучання, якасна і эканамічна арганізаваць паўтарэнне.
  • 41%

    Спецыялістаў па карпаратыўнаму навучанню

    плануюць інвеставаць у электронныя сістэмы кіравання навучаннем у бліжэйшы год

  • 76%

    Супрацоўнікаў

    З большай верагоднасцю застануцца працаваць у кампаніі, якая прапануе магчымасці павышэння кваліфікацыі

У бліжэйшыя некалькі год варта чакаць імклівы рост попыту на карпаратыўныя EdTech рашэнні.

Змяняюцца лідары рынку

Менш чым 10 год таму ¾ рынку EdTech прыпадала на ЗША, якія і заставаліся лідарамі ў галіне адукацыйных тэхналогій на працягу доўгага часу. Аднак паступова інвестары і буйныя кампаніі звярнулі ўвагу на іншыя перспектыўныя накірункі, лідарам з каторых сёння стала Індыя.

У адрозненні ад Еўропы і ЗША, якія фінансуюць і сваіх гігантаў, і стартапы і тым самым дасягаюць дыверсіфікацыі, Індыя ідзе шляхам мегафінансавання гігантаў. Гэта робіць індыйскі рынак менш стабільным, але забяспечвае яму імклівы рост.

У астатнім, буйнымі ігракамі на арэне EdTech сёння з’яўляюцца Індыя, Еўропа, ЗША, Кітай, Бразілія, Канада і Сінгапур. У Еўропе стабільным лідарам застаецца Вялікабрытанія.

Такім чынам, у лідары EdTech індустрыі выбіваюцца, як больш багатыя краіны, так і краіны з больш слабой эканомікай, што іншы раз падкрэслівае:
EdTech – гэта не гісторыя пра багатыя краіны, такія як ЗША і заходняя Еўропа, а глабальны трэнд, да якога далучаюцца прадпрымальнікі з усяго свету.

Краіны, якія развіваюцца, дэманструюць найбольшы попыт на анлайн-адукацыю

Згодна з дадзенымі прадстаўленымі ў справаздачы буйнейшага правайдэру адукацыйных анлайн-курсаў Coursera, у якой былі прааналізаваны дадзеныя больш за 100 мільёнаў чалавек, краіны, якія развіваюцца дэманструюць найбольшы запыт на анлайн-адукацыю.

Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён і краіны Афрыкі лідзіруюць па тэмпе росту колькасці кліентаў анлайн адукацыйнага бізнесу, што робіць гэты рэгіён перспектыўным накірункам для развіцця бізнесу ў галіне EdTech. Вялікая колькасць насельніцтва азіяцкіх і афрыканскіх краін валодае англійскай мовай, што робіць вядзенне бізнесу ў гэтым рэгіёне магчымым у тым ліку для замежных кампаній.

Ад ступені эканамічнага развіцця краіны залежыць і набор запатрабаваных кампетэнцый. Так, людзі ў краінах, якія развіваюцца дэманструюць адносна высокі ўзровень валодання бізнес-кампетэнцыямі, але недастатковыя веды ў вобласці тэхналогій і тэорыі аналізу і апрацоўкі дадзеных. Яны часцей імкнуцца атрымаць лічбавыя навыкі, напрыклад, па аўдыту, мабільнай распрацоўцы, геавізуалізацыі.

У эканамічна развітых краінах больш запатрабаваны курсы па навыках працы з людзьмі.

Адбываецца кансалідацыя рынку

У EdTech працягвае назірацца кансалідацыя рынку, якая пачалася раней. Стартапы працягваюць актыўна набываць адзін аднаго, назіраецца буйны трэнд да аб’яднання.

Колькасць такіх здзелак на сярэдзіну 2022 года ўжо была больш, чым за ўвесь 2020 і з высокай доляй верагоднасці перавысіць паказчыкі 2021.

Крыніца: BrightEye Ventures
У асноўным у працэсах аб’яднання EdTech кампаній удзельнічаюць буйныя арганізацыі, што сведчыць аб сталасці рынку. Вось якія кампаніі набылі EdTech гіганты з 2020 года.

Крыніца: BrightEye Ventures

З апошніх яскравых аб'яднанняў можна адзначыць наступныя:

Крыніца: Matthew Tower newsletter "EdTech Thoughts"

Top Hat набыла Aktiv Learning. Амерыканскі Aktiv Learning спецыялізуецца на курсах па хіміі для студэнтаў. Aktiv з'яўляецца другой кампаніяй, якую набывае Top Hat пасля збору сродкаў у памеры 130 мільёнаў долараў у лютым 2021 года.

GoStudent набыла Studienkreis. Нямецкі Studienkreis прапануе афлайн навучанне ў 1000 лакацыях па ўсёй Германіі. Каманда Studienkreis далучылася да венскай анлайн-рэпетытарскай фірмы GoStudent, якая прыцягнула 340 мільёнаў $ у пачатку гэтага года. Тэндэнцыя да падобных аб'яднанняў назіраецца ў Індыі, дзе анлайн адукацыйны

Кампанія Global University Systems набыла FutureLearn. Брытанская кампанія FutureLearn была адным з першых і найбуйнейшых правайдараў MOOC (масавых анлайн адкрытых курсаў), але не змагла змагацца з Coursera і edX. Тое, што засталося ад каманды FutureLearn, далучыцца да кампаніі Global University Systems (GUS), якая базуецца ў Амстэрдаме і валодае шэрагам некамерцыйных анлайн-універсітэтаў у Вялікабрытаніі, ЕЗ, Канадзе і Ізраілі. Дырэктар FutureLearn Эндзі Хэнкок абвясціў, што кампанія сканцэнтруецца на пашырэнні ў «Афрыку, Азію, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку і Карыбскі басейн».

Brilliant набыла Hellosaurus. Амерыканская кампанія Hellosaurus прапануе платформу для стварэння інтэрактыўных відэа для навучэнцаў 2-8 гадоў. Каманда Hellosaurus далучаецца да іншай амерыканскай кампаніі Brilliant, вядомай сваёй праграмай па матэматыцы і інфарматыцы, арыентаванай на вучняў сярэдніх школ і студэнтаў.

McGraw Hill набывае Boards & Beyond. Амерыканская кампанія Boards & Beyond, прапануе студэнтам-медыкам навучальныя рэсурсы для падрыхтоўкі да экзаменаў. Кампанія збіраецца далучыцца да існуючага партфеля медыцынскага кантэнту McGraw.
Трэнд на калабарацыю і аб'яднанні ў EdTech індустрыі, адзначаюць таксама і ў McKinsey. Кампанія адзначае, што EdTech кампаніі імкнуцца да таго, каб пажыццёвая каштоўнасць кліенту перавышала выдаткі на яго прыцягванне. На фоне гэтага, фінансавыя справаздачы EdTech кампаній дэманструюць выдаткі на маркетынг і продажы каля 20-60%.

Высокі кошт прыцягвання кліентаў у індустрыі падштурхоўвае кампаніі да аб'яднанняў, што не толькі дае ім новыя кліенцкія базы, але і дазваляе асвойваць новыя рынкі.

У чэрвені 2021 2U абвясціла, што набывае edX (некамерцыйны праект Harvard і MIT) за 800 мільёнаў $. Такім чынам 2U атрымала доступ да добра-вядомага кліента-арыентаванага брэнду, каля 40 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў і сотняў універсітэцкіх партнёраў.


Кампаніі гатовыя плаціць мільёны і нават мільярды долараў за стартапы і кампаніі, якія валодаюць каштоўнымі рэсурсамі ў выглядзе прысутнасці на рынках, рэпутацыі і шырокай базы кліентаў.

Адначасова з трэндам на аб’яднанне назіраецца спад публічных выхадаў (працэс продажу акцый кампаніі на фондавай біржы) кампаній. Пасля амаль што ліхаманнага продажу акцый у 2021 годзе ў 2022 назіраецца істотны спад.

Крыніца: BrightEye Ventures
Тут варта адзначыць, што буйны публічны выхад не з’яўляецца прывабнай стратэгіяй для развіцця EdTech бізнесу ў цякучых умовах, што абгрунтоўвае дадзеныя назіранні.

Папаўненне сям’і EdTech аднарогаў

Аднарогі – кампаніі, кошт якіх ацэньваецца больш, чым у 1 мільярд $. На сённяшні дзень сусветная індустрыя EdTech налічвае 70 аднарогаў. Тэмпы стварэння кампаній з коштам больш за 1 мільярд $ запаволіліся ў параўнанні з 2021 годам, але за першыя 2 кварталы 2022 рынак EdTech можа пахваліцца 9 новымі аднарогамі.

Вось якія кампаніі далучыліся да сям’і EdTech аднарогаў у гэтым годзе па інфармацыі са справаздачы Brighteye Ventures і dealroom.co прысвечанай эвалюцыі прыватных і адкрытых рынкаў у галіне EdTech. Даведацца больш аб іх дзейнасці можна па спасылкам.

EdTech аднарогі 2022

Буйнейшым у свеце EdTech аднарогам застаецца індыйская кампанія Byju’s. Сёння Byju’s гэта цэлая група адукацыйных прадуктаў. Кампанія працуе ў 100+ краінах свету і забяспечвае адукацыяй больш за 150 мільёнаў кліентаў. Кошт кампаніі ацэньваецца ў 22 мільярды $..

У гэтым годзе Byju’s стала афіцыйным спонсарам FIFA World Cup 2022, што стала магутнай інтэграцыяй адукацыі і спорту і дае кампаніі доступ да адной з буйнейшых рэкламных пляцовак году.

Ліянэль Месі

Глабальны амбасадор Byju’s
Глабальным амбасадорам брэнду стаў Леанэль Мэсі, які адзначыў, што місія Byju’s ідэальна адпавядае яго каштоўнасцям. Футбаліст таксама спадзяецца, што калабарацыя з Byju’s дапаможа натхніць маладых навучэнцаў дасягаць новых вяршынь.
Такая калабарацыя дае кампаніі магчымасць дасягнуць аўдыторыі памерам 3,5 мільярдаў футбольных фанатаў і больш за 390 мільёнаў падпісантаў Леа ў сацыяльных сетках.

Сама магчымасць EdTech бізнесу выступіць у якасці спонсару World Cup, падзеі, калабарацыя з якой каштуе кампаніям ад 10 мільёнаў $, і прыцягванне да калабарацыі сусветна вядомых асоб, іншы раз падкрэслівае на колькі актыўна адбываецца рост накірунку EdTech сёння.

Вынікі і прагнозы на 2023

Няхай не так актыўна, як прагназавалі эксперты, але ж індустрыя EdTech працягвала актыўна расці ў 2022 годзе. Нягледзячы на немінучы ўплыў падзей цякучага года на рынак тэхналогій у адукацыі, шматлікія даследаванні і назіранні паказваюць, што запыт на новыя EdTech прадукты ёсць і ў кліентаў, і ў інвестараў.

Рынак EdTech мусіць прадоўжыць свой актыўны рост у 2023 годзе, а стабілізацыя эканамічнай сітуацыі з высокай доляй верагоднасці прывядзе да яго яшчэ больш імклівага развіцця.

EdTech застаецца істотна недафінансаваным сектарам у параўнанні з індустрыямі падобных памераў, што сведчыць аб велізарным нераскрытым патэнцыяле, які мусіць рэалізавацца ў бліжэйшы час.

Крыніца: BrightEye Ventures
Менавіта таму, зараз самы час далучыцца да індустрыі, якая бурна развіваецца, каб не прапусціць “бум”, які па меркаваннях многіх экспертаў чакае яе вельмі скора.

EdTech індустрыя сёння ўяўляе сабой мноства перспектыўных рынкаў і накірункаў. Ад Еўропы да Афрыкі, ад карпаратыўнага навучання да навучання дзяцей. Тэхналогіі ў адукацыі – тая галіна, дзе кожны знойдзе сабе нішу па інтарэсам і магчымасцям.

У незалежнасці ад таго, у якім накірунку вы працуеце, вы заснавальнік стартапу, працуеце ў вялікай арганізацыі ці займаецеся фрылансам, у вас ёсць магчымасць далучыцца да аднаго з самых перспектыўных рынкаў сучаснасці.

Made on
Tilda