Сусветны кангрэс прадпрымальніцтва
Сустрэча стартапаў з усяго свету, дзе прадпрымальнікі, інвестары, будаўнікі экасістэм, палітыкі, даследчыкі і іншыя дзеляцца ідэямі і працуюць разам, каб ажыццяўляць ідэі, стымуляваць эканамічны рост і павялічваць дабрабыт людзей.
Кангрэс спрыяе супрацоўніцтву паміж тысячамі дэлегатаў з 200 краін з мэтай выяўлення, умацавання і абмену інавацыйнымі падыходамі да пашырэння магчымасцей прадпрымальнікаў. Прысутнічае асобная секцыя прысвечаная адукацыі.