Актыўнае развіццё аўтаматызацыі і штучнага інтэлекту толькі павялічыць каштоўнасць такіх навыкаў як крэатыўнасць, гнуткасць, лідарства, уменне працаваць у камандзе і прымаць нестандартныя рашэнні – тых кампетэнцый, дзе на сённяшні час нельга замяніць чалавека камп'ютарам.
Перспектыва аўтаматызацыі і страты працоўнага месца палохала людзей яшчэ напачатку бурнага развіцця тэхналогій, сёння гэтыя апаскі набіраюць новы моц. Па прагнозах экспертаў значная доля існуючых сёння прафесій можа сапраўды знікнуць у бліжэйшыя 5-10 год, аднак колькасць новых працоўных месцаў і прафесійных пазіцый мусіць нівеліраваць гэты эфект.
Дзеля таго, каб адказаць новым запытам працоўнага рынку, адукацыйная сістэма мусіць пераглядзець спектр навыкаў, якім навучаюцца вучні. У справаздачы
“Школы будучыні” Сусветны эканамічны форум адзначыў шэраг навыкаў, якія будуць мець найбольшую каштоўнасць на рынку працы ў будучыні.
Істотную долю спісу занялі менавіта гнуткія навыкі, такія як
глабальная грамадзянскасць,
інавацыйнае мысленне і
крэатыўнасць,
міжасабістыя навыкі, такія як
эмацыйны інтэлект,
эмпатыя,
сацыяльная дасведчанасць і
кааперацыя.
Да гэтага спісу некаторыя эксперты таксама дадаюць пытанні
этыкі,
разнастайнасці і інклюзіі – якасці, каштоўнасць якіх адбіваецца ў стварэнні новых працоўных месцаў. Так папулярнасць пачала набіраць пазіцыя “Спецыяліст па этыцы ў галіне штучнага інтэлекту”. У 2020 годзе колькасць людзей, нанятых на пазіцыю “Спецыяліст па забяспечанні разнастайнасці, роўнасці і інклюзіі” павялічылася на 64%.
Большая чым раней каштоўнасць агульначалавечых кампетэнцый робіць незаменнай ролю настаўніка ў адукацыі будучыні нават ва ўмовах актыўнага развіцця штучнага інтэлекту, які ўжо сёння можа выконваць істотную частку працы адукатараў. Прысутнасць у адукацыйным працэсе чалавека, здольнага накіраваць увагу і энергію навучэнцаў, матываваць, спачуваць і накіроўваць навучэнцаў у бясконцых патоках інфармацыі як і раней будзе неабходна для забяспечвання якаснай адукацыі.