Візуальныя сродкі праз прызму навукі пра мозг
Канешне, вучні звычайна значна больш працуюць з інфармацыяй пад час уроку, але нават гэты факт не надае шмат сэнсу выкарыстанню такога візуальнага суправаджэння. Да гэтай высновы можна прыйсці на падставе таго, што нам вядома пра памяць і ўвагу чалавека.
Далей мы разгледзем 5 простых прынцыпаў, якія дапамогуць вам найбольш эфектыўна выкарыстоўваць гэты візуальны сродак, каб пазбегнуць страты гэтых 90% інфармацыі, якую вы выкладаеце.
Напрыканцы вы знойдзеце спасылкі на карысныя інструменты для стварэння слайдаў і іншых візуальных сродкаў да вашых урокаў.
1. А навошта вам слайды? Вызначаем ролю візуалу ў прэзентацыі
На падставе таго, што мы ведаем пра біялогію навучання, выкарыстанне слайдаў пад час уроку сапраўды мае сэнс.
Па-першае, каля 80% інфармацыі чалавек успрымае візуальна. Такім чынам эвалюцыйна мы запраграмаваны больш за ўсё разлічваць менавіта на зрокавую памяць.
Не гледзячы на тое, што згодна з прынцыпам двайнога кадзіравання чалавек лепш засвойвае інфармацыю розных мадальнасцяў, гэты эфект не назіраецца, калі вы зачытваеце тэкст са слайдаў. У простых словах гэта можна растлумачыць наступным чынам:
Такім чынам, калі настаўнік пачынае зачытваць тэкст са слайдаў, тлумачэнне настаўніка і тэкст слайду пачынаюць канкурыраваць за слыхавы канал. У выніку ніводная з адзінак інфармацыі не ўспрымаецца якасна.
У выніку слухачы змаглі запомніць на 28% больш інфармацыі паведамлення, у якім выкарыстоўвалась прэзентацыя без тэксту.
Варта заўважыць, што гэта больш датычыцца вялікіх кавалкаў тэксту, а таксама спісаў. Няма нічога дрэннага, калі вы змяшчаеце на слайдзе адну невялічкую фразу ці подпіс да частак графіку, але і ў гэтым выпадку лепш даць вучням час прачытаць гэты тэкст самастойна.
3. Памер, кантраст, колер, рух.
4 інструменты для кіравання ўвагай
Кожную хвіліну ў мозг паступае безліч сігналаў з навакольнага асяроддзя. Візуальныя вобразы, гукі, пахі і іншыя стымулы няспынным патокам трапляюць у мозг. Калі б мы актыўна аналізавалі кожны з гэтых стымулаў, то верагодна ўжо б даўно з’ехалі з глузду. Мозг проста не прыстасаваны да апроцоўкі такіх вялікіх аб’ёмаў інфармацыі.
Спраўляцца з гэтым выклікам нам дапамагае ўвага. Менавіта ўвага абірае, на апрацоўку якіх сігналаў мы будзем траціць нашыя ментальныя рэсурсы.
Увага не з’яўляецца цалкам усвядомленым працэсам. Не гледзячы на тое, што мы здольны наўмысна канцэнтравацца на той ці іншай задачы, некаторыя рэчы прыцягваюць ўвагу незалежна ад нашага жадання. Так мозг аўтаматычна заўважае наступныя аб’екты:
Гэтая асаблівасць – эвалюцыйна склаўшыйся механізм, які са старажытных часоў дапамагаў нам выратавацца ад драпежніка ці не трапіць пад колы машыны. У дачыненні да слайдаў увага працуе па тым жа самым правілам.
Пачнем з памеру. Мозг аўтаматычна будзе звяртаць увагу на самыя вялікія аб’екты на слайдзе. У праграмах па тыпу PowerPoint стандартна самым вялікім аб’ектам на слайдзе з’яўляецца загаловак. Але ж на колькі часта гэта сапраўды самы галоўны аб’ект на слайдзе? Амаль ніколі.
Калі побач з такім слайдам стаіць настаўнік, найбольш вялікім і кантрасным аб’ектам у зрокавым полі вучня будзе менавіта экран. Такім чынам, каб перацягнуць увагу вучня з экрану на сябе, настаўніку нічога не застаецца, акрамя як апрануццца ў сігнальныя колеры і няспынна рухацца побач з экранам.
Калі на слайдзе змяшчаецца больш за адзін элемент, увага слухача не ведае на чым спыніцца і ў выніку пераскоквае з аб’екту на аб’ект. Асабліва яскрава гэта можна заўважыць пры дэманстрацыі табліц ці вялікіх графікаў, як на прыкладзе ніжэй.
Такім жа чынам можна "пераключаць" увагу вучняў з аднаго на другі пункт спісу ці элемент схемы.
Непатрэбныя рухі і колеры на слайдах будуць толькі адцягваць каштоўную ўвагу вучняў ад сапраўды важнай інфармацыі. Нашая ўвага – вельмі абмежаваны рэсурс, які не трэба падводзіць пад лішнія выпрабаванні.
З папярэдніх пунктаў вы бачыце, што ўвага – працэс, якім не надта проста кіраваць. Кожны раз на выбар, куды накіраваць увагу, затрачваюцца каштоўныя рэсурсы мозгу, якія на ўроках патрэбны вучню для больш прадуктыўных заняткаў.
Каб знізіць да мінімуму затрачаныя на пошук неабходнага кавалку інфармацыі рэсурсы і быць упэўненымі, што ўвесь клас сканцэнтраваны на канкрэтным пытанні, выкарыстоўвайце залатое правіла:
Гэты просты прынцып не толькі значна спрашчае працэс канцэнтрацыі, але і дазваляе вучню, які выпадкова згубіўся ў сваіх думках вельмі хутка вярнуцца да матэрыялу ўроку.
5. Абмежаванні працоўнай памяці. Не больш за 6 аб’ектаў на слайд
Нам усім вельмі хочацца верыць, што нашая памяць працуе выдатна і што мы здольныя з хуткасцю маланкі ўспрымаць вялікія аб’емы інфармацыі. Але нажаль даследванні паказваюць, што чалавек здольны адначасова трымаць у працоўнай памяці толькі 7 ± 2 адзінкі інфармацыі.
Успрыманне 7-мі і болей аб’ектаў патрабуе ў 500 разоў больш часу і кагнітыўных рэсурсаў, чым успрыманне 5-ці аб’ектаў. Растлумачыць гэта можа наступным чынам:
Гэтыя 5 фундаментальных прынцыпаў дазваляюць ствараць прыгожыя і эфектыўныя слайды, якія не толькі зробяць ваш урок больш яскравым, але і будуць спрыяць навучанню.
Просты ў карыстанні анлайн сэрвіс, які дазваляе ствараць любыя віды візуальных дадаткаў для вашых урокаў: прэзентацыі (у тым ліку агучаныя), інфаграфікі, відэа, афішы і гэтак далей.
Canva прапаноўвае безліч шаблонаў пад любыя запыты, дазваляе ў некалькі клікаў дадаць у вашу прэзентацыю QR-коды, графікі, схемы, відэа, анкеты і іншыя прылады.
Відэаўрок па выкарыстанню Canva ў адукацыі можна паглядзець па спасылцы.
Болей за тое, не трэба забывацца на неэлектронныя метады візуалізацыі, такія як плакаты, папяровыя фліпчарты і звычайную дошку. Усе апісаныя вышэй прынцыпы могуць выкарыстоўвацца і ў гэтым выпадку.