Галоўная асаблівасць хакатону – тое, што часам незнаёмыя паміж сабой людзі з розным досведам аб’ядноўваюцца і ў сціснуты час распрацоўваюць план вырашэння пэўнай праблемы ці нават мінімальны жыццяздольны прадукт (MVP), які можна запусціць і пратэсціраваць. Такім прадуктам можа стаць праграма, мабільны дадатак, сайт, сэрвіс, інфаграфіка ці не лічбавы прадукт / праект гатовы да тэставага запуску.
Хакатон – вельмі гнуткі фармат, які лёгка адаптаваць пад вашы патрэбы.Хакатоны могуць быць адкрытымі для наведвання, а таксама праводзіцца ўнутры пэўнай арганізацыі сярод супрацоўнікаў для вырашэння канкрэтных карпаратыўных задач. Такія хакатоны праводзяцца ў
Facebook,
Estée Lauder, Capital One і іншых.
Хакатоны праводзяць нават у цягніках і самалётах!
Хакатоны бываюць сацыяльнымі, культурнымі ці камерцыйнымі; тэматычнымі ці на агульную тэму; скіраваныя на пошук рашэнняў праблемы арганізацыі, сацыяльнай групы ці рэгіёну.
У хакатоне могуць удзельнічаць як аўтары ідэй, так і людзі без дакладнай ідэі, але гатовыя ствараць новае і плённа працаваць. У хакатоне можа ўдзельнічаць ужо сфарміраваная каманда спецыялістаў ці каманда можа стварацца з нуля падчас хакатона.