18-19 Сакавіка

EdTech Hackathon

Прывітанне, Сябры!


Вось і настаў час арганізавацьТрэці EdTech Hackathon. 18-19 сакавіка, каворкінг бізнэс-цэнтра Кампус (campus.by, Мінск, вул. Я.Коласа, 73).


Трэці хакатон пройдзе ў скарочаным фармаце, каб да нас маглі патрапіць удзельнікі з розных куткоў краіны. Мы будзем працаваць два дні. Пачнем раніцою ў суботу і скончым фінальнымі прэзентацыямі ў нядзелю ўвечары. Мы не будзем працаваць ноччу ў каворкінгу.


Мы шукаем матываваных удзельнікаў, гатовых ствараць і распрацоўваць свае ўласныя edtech прадукты. На хакатоне няма намінацый, грашовых падарункаў.


Вы будзеце забяспечаны месцам для працы вашай каманды ў самым новым і інавацыйным каворкінгу Беларусі. У пастаяным доступе для вас будзе вада, гарбата і кава. Арганізатары прадугледжваюць для вас піццу і закускі пад час Хакатона.


Рэгістрацыя на Хакатон працягваецца да 10.03.2023. Пазнейшыя рэгістрацыі будуць разгледжаны ў выпадку наяўнасці месцаў. Адабраныя ўдзельнікі будуць запрошаны праз e-mail - edtechbelarus@gmail.com (правярайце СПАМ).

Да хуткай сустрэчы!


Удзел у Хакатоне бясплатны!


Увага! Колькасць месцаў абмежавана! Запаўненне дадзенай формы не гарантуе ваш удзел. Да ўдзелу ў Хакатоне будуць запрошаны найбольш матываваныя ўдзельнікі.



Рэгістрацыя на хакатон
Якія ідэі можна развіваць на хакатоне?
Адукацыя пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю адаптаваць спосабы выкладання і павышаць якасць навучання ў адказ на выклікі сучаснага свету. Многія праблемы, з якімі сутыкаюцца адукатары, навучэнцы, HRы, кіраўнікі і ўласнікі кампаній могуць быць вырашаны шляхам стварэння і выкарыстання новых адукацыйных тэхналогій.

Галоўная мэта EdTech Hackathon - сабраць разам адукатараў, прадпрымальнікаў, праграмістаў і спецыялістаў іншых профіляў для хуткага і эфектыўнага стварэння новых рашэнняў у адукацыі; развіцця і маштабавання існуючых праектаў.

Ніжэй мы падрыхтавалі для вас 5 накірункаў, у якіх можна ўжо зараз пачаць развіваць свой edtech стартап.

Гэта толькі 5 накірункаў, у якіх могуць паспяхова развівацца edtech стартапы, насамрэч існуе бясконцае мноства магчымасцей для стварэння і развіцця ўласнага адукацыйнага праекту.
  • Абмен досведам
    Распрацоўка платформ, праграм і цэлых экасістэм для абмену досведам паміж дасведчымі і пачынаючымі спецыялістамі розных профіляў - заўсёды актуальная ідэя, якая прасоўвае важнасць абмену ведамі, досведам і атрымання зваротнай сувязі на ўсіх ступенях навучання.

  • Тэхналогіі для навучання
    Адукацыя даўно выйшла па-за межы школ і ўніверсітэтаў. Людзі хочуць вучыцца новаму зручна, хутка і цікава. У гэтым могуць дапамагчы праграмы для эфектыўнага засваення агульнаадукацыйных і прафесійных ведаў, якія робяць працэс навучання больш інтэрактыўным і пераўтвараюць яго ў гульню. Бізнес асабліва зацікаўлены ў развіцці адукацыйных тэхналогій для навучання і прафесійнага развіцця сваіх супрацоўнікаў. 
  • Тэхналогіі для адсочвання эмацыянальнага стану навучэнцаў
    Платформы і праграмы, якія б дапамагалі адукатарам вырашаць пытанні эмацыянальнага стану слухачоў у рэжыме рэальнага часу, ці атрымаць кансультацыю па складаных пытаннях групавой дынамікі і вырашэння канфліктаў ад спецыялістаў.
  • Праграмы для арганізацыі адукацыйнага працэсу
    Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу сутыкаюцца з масай цяжкасцей у імкненні эфектыўна арганізаваць навучанне і сумясціць адукацыю з іншымі сферамі жыцця. Праграмы для планавання адукацыйных актыўнасцей, складання планаў сэсій, пошуку рэсурсаў, магчымасцей і дапамогі здольны сэканоміць час і значна спрасціць працэс арганізацыі адукацыйнага працэсу.
  • Тэхналогіі для пошуку адукацыйных рэсурсаў
    Сёння кожны з нас знаходзіцца ў стане перагрузкі інфармацыяй. Пошук якаснай інфармацыі і адукацыйных рэсурсаў патрабуе ўсё больш часу і намаганняў. Тэхналогіі агрэгацыі, падбору і ацэнкі адукацыйных рэсурсаў і магчымасцей здольны вырашыць гэту праблему.
Вы хочаце запусціць свой адукацыйны стартап, але ў вас абмежаваны рэсурсы?
Як запусціць свой лічбавы адукацыйны прадукт без праграмавання?
Больш яскравых момантаў з EdTech Hackathon можна знайсці на нашай
старонцы ў Facebook.
Нашы партнёры
Калі вы хочаце стаць партнёрам EdTech Hackathon і паспрыяць развіццю адукацыйных тэхналогій у нашай краіне - звяжыцеся з намі праз e-mail ці ў сацыяльных сетках.
Made on
Tilda