Такое падарожжа падаецца складаным і непрывабным. Тым не менш, менавіта ім пайшлі Вінсэнт Ван Гог, які меў 5 розных прафесій, пакуль не спыніўся на мастацтве; тэнісіст Роджар Федерер, які ў дзяцінстве змяніў мноства відаў спорту, і сузаснавальнік Apple Стыў Джобс, для каго курсы каліграфіі сталі натхненнем для прыгожай тыпаграфікі ў кампутарах Apple.
Кім быць у сучасным прафесійным свеце, каб дасягнуць поспеху? Вузкім спецыялістам з глыбокімі ведамі і экспертызай у адной галіне ці ўніверсалам з досведам у самых розных сферах дзейнасці? Як, на першы погляд, хаатычны шлях можа стаць сакрэтам поспеху? Якія ёсць пытанні да ідэі ранняй спецыялізацыі і за якім падыходам будучыня?
На гэтыя пытанні шукае адказы
Дэвід Эпштэйн у сваёй кнізе “Падманутыя досведам”, а таксама паспрабуем адказаць і мы ў гэтым артыкуле.