Глабальны адукацыйны ландшафт

У якіх кірунках можна развіваць свой EdTech стартап?

У незалежнасці ад досведу і ўзросту, кожны чалавек сутыкаецца с адукацыяй на працягу жыцця. Ад звыклых кожнаму школ і ўніверсітэтаў да сучасных тэхналогій, такіх як штучны інтэлект і робататэхніка; адукацыя ахоплівае безліч сектараў, індустрый і кірункаў.

У гэтай шырокай і складанай сістэме кожны спецыяліст мае магчымасць знайсці сваю нішу ў адпаведнасці з папярэднім досведам і інтарэсамі.

Усё яшчэ думаеце, што адукацыя гэта толькі пра школу, а EdTech толькі для праграмістаў? Шукаеце натхненне для запуску ўласнага адукацыйнага бізнесу, курсу ці праекту? Жадаеце больш дэталёва разабрацца ў рынку адукацыі і ацаніць яго перспектывы?

Сённяшні матэрыял для вас!

На падставе машыннага аналізу рынку адукацыі, а таксама ацэнкі экспертаў, HolonIQ распрацавала сістэматыку глабальнага адукацыйнага ландшафту 2021. Мы перакладаем і адаптуем гэты адкрыты рэсурс. Яшчэ больш дакладныя і свежыя рэсурсы шукайце на сайце HolonIQ.

55 сектараў глабальнага рынку адукацыі актыўна адсочваюцца экспертамі і абяцаюць быць тымі кірункамі, у якіх будзе з’яўляцца ўсю больш тэхналогій і інавацый для стварэння адукацыі будучыні.

Менавіта ў гэтых сектарах будзе магчыма ствараць паспяховыя EdTech праекты ў бліжэйшай будучыні.

На мапе вы знойдзеце 55 сектараў сучаснага адукацыйнага ландшафту, падзеленыя на 11 катэгорый. Для кожнага сектару адзначаны актуальныя бізнес-мадэлі. У кожным сектары клікайце на лога, каб перайсці да апісання кірунку дзейнасці паспяховых кампаній.

2. Адкрытыя даследаванні

Па ўсім свеце набірае актыўнасць рух у падтрымку свабоднага доступу да ведаў і сучасных даследаванняў. Інстытуты, навукоўцы і ўрады ставяць пад пытанне мэтазгоднасць мадэлі атрымання прыбыткаў ад даследаванняў, якія фінансуюцца дзяржавай у сітуацыі, калі распаўсюджванне інфармацыі амаль нічога не каштуе.

Пад ціскам незадаволенасці грамадства гіганты індустрыі акадэмічнага выдавецтва ўсё часцей размяшчаюць часткі сваіх часопісаў у адкрытым доступе.
На гэтым фоне набіраюць папулярнасць праграмы і платформы, накіраваныя на пошук, аналіз і арганізацыю навуковых даследаванняў ва ўласных “базах дадзеных” чытачоў, падтрымку супольнасцяў, абмен новымі ведамі і іх публікацыю. Робячы існуючы навуковыя і статыстычныя дадзеныя і даследаванні, даступнымі для шырокага выкарыстання, гэтыя платформы абапіраюцца на сілу сусветнай супольнасці даследчыкаў, практыкаў і аматараў.

3. Адукацыйныя праграмы

Стартапы супрацоўнічаюць з адукатарамі для дызайну новых тыпаў адукацыйных праграм у такіх індустрыях як вывучэнне замежных моў, праграмаванне і інш. Пры гэтым індывідуальны адукацыйны кантэнт дапаўняецца закрытымі і адкрытымі адукацыйнымі рэсурсамі, пасля чаго праходзіць праверку на адпаведнасць патрабаванням пэўнай галіны ведаў ці прафесіі. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць распрацаваць індывідуальны план навучання, які ў той жа час будзе адпавядаць агульнай адукацыйная праграме.

Платформы адаптыўнага навучання ўсё часцей прапаноўваюць рашэнні дызайну індывідуальных адукацыйных траекторый, якія ўключаюць поўны план навучання, які распрацоўваецца сумесна з пастаўшчыкамі адукацыйных паслуг. Да гэтага сектару адносяцца інструменты распрацоўкі навучальных праграм, а таксама рашэнні для збору аналітыкі навучання.

4. Адукацыйныя рэсурсы

Гэты кірунак прапаноўвае рашэнні для захавання, пошуку і выкарыстання адукацыйных рэсурсаў, што забяспечвае адукатараў адмысловым партфоліа рэсурсаў і інструментаў для выкарыстання ў сваёй працы. Рэсурсы становяцца ўсё больш тэхналагічнымі і ўсё прасцей адаптуюцца пад кожны індывідуальны запыт.

Платформы абмену адукацыйным кантэнтам паміж калегамі-адукатарамі перажываюць сапраўдны “бум”. Сотні тысяч выкладчыкаў дзеляцца досведам, набываюць і прадаюць свае матэрыялы і распрацоўкі.
Платформы-агрэгатары адкрытых адукацыйных рэсурсаў дазваляюць адукатарам і прафесіяналам іншых індустрый ствараць свае ўласныя курсы. Маркетплэйсы для адукатараў, гейміфіцыраваны адукацыйны кантэнт і іншыя анлайн рэсурсы з’яўляюцца часткай гэтага сектару.

5. Платформы пытанняў і адказаў

Культура роўнага (peer-to-peer) абмену ведамі прыходзіць у адукацыю з платформамі, якія дазваляюць задаваць пытанні па самых разнастайных тэмах і даваць адказы на іх.
Платформы прапануюць варыянты падпіскі для доступу да больш вузкаспецыялізаванага кантэнту, экспертнага галасавання і функцый кіравання якасцю кантэнту.

Іншыя сэрвісы з’яўляюцца пляцоўкамі, дзе тыя, хто шукае адказы на свае пытанні могуць быць звязаны з экспертам індустрыі ці суполкай аднадумцаў, якія дапамогуць знайсці адказ на пытанне ў рэжыме рэальнага часу.

6. Адукацыйны менеджмент

Інструменты і платформы для адукацыйнага мэнджмэнту дазваляюць апрацоўваць любыя дадзеныя на працягу ўсяго адукацыйнага шляху навучэнца.

Інфармацыя пра навучэнца можа быць даступна адукатару, бацькам і бацькам, што можа быць карысным інструментам для больш якаснага прыняцця рашэнняў адносна адукацыйнай траекторыі навучэнца, а таксама для адсочвання прагрэсу.

Выкарыстанне штучнага інтэлекту дазваляе прапаноўваць адукатарам і навучэнцам персаналізаваныя парады, вырашае праблему камунікацыі паміж вялікай колькасцю зацікаўленых бакоў за кошт аўтаматызацыі патоку працы і паведамленняў, а таксама візуалізацыі дадзеных.

Да гэтага сектару адносяць усе праграмы і інструменты, якія падтрымліваюць адукацыйныя ўстановы і індывідуальных адукатараў у адміністратыўнай працы.

7. Адукацыйнае асяроддзе

Анлайн адукацыйнае асяроддзе працягвае, з большага, забяспечвацца традыцыйнымі LMS/ VLE платформамі, якія дазваляюць ствараць і адміністраваць кантэнт, актыўнасці і ацэнка.
Старая архітэктура існуючых сістэм вызывае цяжкасці, аднак павышэнне патрабаванняў да сістэм, большы фокус на досведзе карыстальніка і інтуітыўнае выкарыстанне будзе дазваляць захоўваць запыт на такія рашэнні.

Больш новыя інструменты імкнуцца да больш дасканалага досведу кліента, спрабуюць прапаноўваць універсальныя платформы для настаўнікаў, школ і цэлых сістэм адукацыі.

Глабальныя тэхналагічныя гіганты прапаноўваюць магчымасці для стварэння адукацыйнага асяроддзя і партнёрства, якое дазваляе больш глыбокае ўзаемадзеянне з іх прадуктамі.

8. Тэхналогіі ў класе

Сёння межы паміж фізічным і лічбавым адукацыйным асяроддзем паступова знікаюць. У класах тэхналогіі паступова перамяшчаюцца са сцен пакою ў рукі навучэнцаў, што акрывае мноства магчымасцяў для інтэграцыі новых актыўнасцей, гейміфікацыі і інтэрактыўнай ацэнкі ў афлайн урок.

Выкарыстанне лічбавых інструментаў на афлайн уроках дае навучэнцам магчымасць быць больш уцягнутымі ў адукацыйны працэс, узаемадзейнічаць з калегамі анлайн і афлайн.

Тэхналагічныя класы і абсталяванне, інтэрактыўныя дошкі, 3D-прынтэры і тэхналогіі з галіны робататэхнікі адносяцца да гэтага кірунку.

9. Прыём у навучальныя ўстановы

Платформы накіраваныя на прыём студэнтаў у навучальныя ўстановы дапамагаюць і навучэнцам, і бацькам, і адукатарам. Платформы прапаноўваюць эфектыўныя сістэмы пошуку магчымасцяў, верыфікацыю і аўтаматызацыю працэсу падачы дакументаў.

Сэрвісы прапаноўваюць індывідуальны падыход, магчымасць атрымаць парады і ментарства ад студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў навучальных устаноў.

10. Фінансаванне адукацыі

У след за глабальнымі трэндамі за апошнія некалькі год глабальны адукацыйны ландшафт папоўніўся тэхналогіямі фінансавання адукацыі. Кампаніі гэтага сектару прапаноўваюць рашэнні па мадэлі “зарабляй зараз, плаці потым”, мікранавучанне, магчымасці рэфінансавання на падставе падпіскі.

Навучанне ў прыватных установах адукацыі з магчымасцю аплаты пасля выпуску, сэрвісы па пошуку стыпендый і магчымасць лёгкага прыёму аплаты ад міжнародных студэнтаў робяць якасную адукацыю больш даступнай і дазваляюць навучальным установам знаходзіць добрых кандыдатаў на фінансуемыя месцы.

11. Дашкольная адукацыя

Кірунак аб’ядноўвае адукацыйныя прадукты і навучанне, якое звычайна прапаноўваецца для дашкольнага ўзросту.

Па меры таго, як даследаванні паказваюць усю крытычнасць інвестыцый у адукацыю дзіцяці ва ўзросце 0-6 год, папулярнасць набіраюць тэхнічныя інавацыі ў дашкольным навучанні, праграмы, гульні, тэхналагічныя і рабатызаваныя цацкі.

Некаторыя краіны свету робяць фармальную дашкольную адукацыю абавязковай, што стварае запыт на так званыя “мікра дашкольныя ўстановы”. Карыстаюцца запытам платформы для пошуку нянек, праграмы для ранняга развіцця, інтэрактыўныя кнігі і адукацыйныя гульні.

12. Школьная адукацыя

Школьная адукацыя традыцыйна арганізуецца ў адпаведнасці з дзяржаўнай адукацыйнай праграмай. Нягледзячы на тое, што сістэмы школьнай адукацыі значна адрозніваюцца ў залежнасці ад краіны, па ўсім свеце назіраецца буйны трэнд на ўзнікненне прыватных школ як у развітых краінах, так і ў краінах, якія развіваюцца.

Паступова расце сетка глабальных школ, у аснове каштоўнасцей якіх разнастайнасць і глабальнасць.

13. Сярэдняя прафесійная адукацыя

Сярэдняя прафесійная адукацыя звычайна з’яўляецца часткай дзяржаўнай сістэмы адукацыі і забяспечвае навучэнцаў прафесіямі, якія гістарычна адносіліся да рамёслаў.

Сектар сярэдняй прафесійнай адукацыі не захапіў новыя тэхнічныя прафесіі, такія як IT-сфера. Тэхнікумы і каледжы з асноўным былі вымушаны знаходзіцца ў цені больш элітных універсітэтаў. Тым не менш, зараз можна назіраць актыўны рост прызнання важнасці кірунку сярэдняй прафесійнай адукацыі ў развіцці здаровай эканомікі.

14. Альтэрнатыўная адукацыя

Правайдары альтэрнатыўная адукацыі ахопліваюць кірункі ад альтэрнатыўных мадэляў школьнай адукацыі да непрырыўнага прафесійнага навучання.

На сённяшні дзень неістотны адсотак навучэнцаў атрымоўвае альтэрнатыўную адукацыю, тым не менш запыт на такія паслугі ёсць на фоне расчаравання ў нацыянальных сістэмах адукацыі і жадання атрымаць лепшыя акадэмічныя і прафесійныя вынікі.

15. Вышэйшая адукацыя

Сёння ўніверсітэты і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы перайшлі ад “элітнага сектару” да забяспечвання адукацыяй вялікай долі насельніцтва. Рэсурсы дазваляюць універсітэтам інтэграваць тэхналогіі на ўсіх этапах арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Многія традыцыйныя ўніверсітэты прапаноўваюць цалкам анлайн праграмы і курсы, а таксама з’яўляюцца буйнымі кліентамі EdTech кампаній.

16. Масавыя адкрытыя анлайн адукацыйныя курсы

Адкрытыя анлайн адукацыйныя курсы (MOOCs, Massive Open Online Courses) актыўна развіваюцца з таго часу, як з’явіліся першыя бясплатныя B2C праграмы.

Акрамя гігантаў індустрыі адкрытых анлайн курсаў, якія прапаноўваюць адукацыйныя рашэнні сотням мільёнаў чалавек, свае адукацыйныя прадукты прапаноўваюць індывідуальныя адукатары, універсітэты і нават цэлыя краіны, якія арганізоўваюць адкрытыя анлайн курсы самастойна ці ў партнёрстве з буйнымі адукацыйнымі платформамі.

З часам правайдары анлайн курсаў перапрацавалі свае бізнес мадэлі, дадалі платныя паслугі тэсціравання і сертыфікацыі, сфарміравалі калабарацыі з універсітэтамі, сталі правайдарамі карпаратыўных трэнігаў для павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў.

17. Закрытыя анлайн рэсурсы

Анлайн навучанне зараз адзін з прызнаных фарматаў атрымання адукацыі. Правайдары закрытага (платнага) анлайн кантэнту ахопліваюць шэраг адукацыйных паслуг ад кароткіх анлайн курсаў для атрымання прафесійных навыкаў да паўнамаштабных адукацыйных праграм для дзяцей, здольных змяніць традыцыйную школьную адукацыю.

Анлайн навучанне можа праходзіць у сваім тэмпе ці ў фармаце жывых урокаў з выкладчыкам.

Часцей закрытыя анлайн рэсурсы працуюць па B2C мадэлі, але зараз усё часцей з’яўляюцца адукацыйныя стартапы, якія працуюць па B2B мадэлі, у калабарацыях з кампаніямі, навучальнымі ўстановамі і дзяржаўнымі інстытутамі.

18. Мэнджмэнт анлайн праграм

Рэсурсы мэнэджмэнту анлайн праграм (OPM’s, Online Program Management) дазваляе школам, універсітэтам і арганізацыям эфектыўна вырашаць пытанні арганізацыі анлайн навучання, перадаючы гэту працу на старану. Платформы для мэнэджмэнту анлайн праграм ствараюць і размяшчаюць анлайн курсы сумесна з інстытутамі на камерцыйных умовах.

Размяшчэнне курсаў і маштабных адукацыйных праграм на такіх платформах дазваляе арганізацыям атрымаць дадатковую крыніцу прыбытку і без істотных рызыкаў далучыцца да рынку анлайн адукацыі.

19. Буткэмпы

Буткэмп (bootcamp) – першапачаткова фармат навучання ў IT індустрыі, накіраваны на падрыхтоўку спецыялістаў да новай працы пад час кароткіх інтэнсіўных праграм.

За апошнія некалькі год буткэмпы сталі формай партнёрства і часта працуюць па B2B мадэлі. Традыцыйныя навучальныя ўстановы працуюць разам з буткэмпамі, каб хутка і эфектыўна забяспечаць сваіх выпускнікоў навыкамі, неабходнымі для будучай працы. Буткэмпы замяшчаюць свой фокус на карпаратыўны сектар, становіцца інструментам павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў для буйных карпарацый.

20. Праграмы

Усе больш людзей сёння мае пастаянны доступ да інтэрнэту на сваім смартфоне, што дазваляе бесперапынна мець пад рукой любую інфармацыю ці сэрвіс. Адукацыйныя мабільныя праграмы ўваходзяць у топ 3 самых папулярных праграм. Зараз іх налічвацца больш за паўмільёна.

Не дзіўна, што большая частка адукацыйных мабільных праграм створана для дзяцей і накіравана на вывучэнне асноўных галін ведаў, такіх як матэматыка і мовы.

Шырокая распаўсюджанасць мабільных праграм абумоўлівае тое, што ўсё больш традыцыйных навучальных устаноў выкарыстоўвае мабільныя праграмы для камунікацыі і ўцягвання навучэнцаў у адукацыйны працэс.

21. XR, AR, VR

Пашыраная рэальнасць, да якой адносіцца віртуальная рэальнасць (VR), даданая рэальнасць (AR) і змешаная рэальнасць (MR), мае патэнцыял для вырашэння цэлага шэрагу праблем і выклікаў у адукацыі, ад уцягвання навучэнцаў і павышэння іх зацікаўленасці да правядзення рознага тыпу трэнінгаў у галінах медыцыны, аэракасмічнай індустрыі і інш.

XR стартапы прапаноўваюць адукацыйныя інструменты пачынаючы з мабільных рашэнняў і заканчваючы альтэрнатыўнымі мадэлямі прафесіянальных трэнінгаў у лабараторыях і іншых фізічных лакацыях.

З зніжэннем кошту выкарыстання тэхналогій пашыранай рэальнасці школы і кампаніі гатовы актыўней інвеставаць у такія формы навучання.

22. Робататэхніка

Сучасны рэнесанс інжынерыі, электронікі і праграмавання праяўляецца ў адраджэнні робататэхнікі.

Камбінацыя магчымасцей для крэатыву ў інжынірынгу і праграмаванні дае магчымасць стартапам з галіны робататэхнікі дапамагчы дзецям адчуць сабе сапраўднымі вынаходцамі. Апошнім часам да ўжо вялікага B2C рынку робататэхнікі далучаецца супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі, што дазваляе інтэграваць практычны кампанент у адукацыйную праграму.

23. Чаты і галасавыя дапаможнікі

Развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту, распазнавання голасу, GPS і мікрапрацэсінгу сёння падтрымліваюць і ўласна адукацыйны працэс і адміністраванне адукацыі.

Чат-боты актыўна выкарыстоўваюцца для дапамогі навучэнцам на працягу навучання, а галасавыя дапаможнікі ў якасці асістэнтаў у класе. Тэхналогіі распазнавання голасу ўжываюцца ў моўным навучанні, а спецыяльныя прылады, якія чалавек можа насіць на сабе робяць магчымым навучанне ў рэжыме рэальнага часу.

24. Гульні і сімуляцыі

Гульні традыцыйна з'яўляліся часткай дашкольнай адукацыі. Гульнявое навучанне як і раней дамінуе ў сектары адукацыі для дзяцей, аднак зараз элементы гульні сталі таксама часткай вышэйшай і карпаратыўнай адукацыі.

Гульні і сімуляцыі ўсё часцей выкарыстоўваюцца ў прафесійнай адукацыі, медыцынскіх і інжынерных трэнінгах. Па меры таго, як узрастае каштоўнасць аўтэнтычных актыўнасцей, сімуляцыі становяцца часткай афіцыйных адукацыйных праграм навучальных устаноў.

25. STEM / праграмаванне

За апошні час STEM і праграмаванне сталі асноўным кірункам стварэння інавацый у адукацыі.

Афлайн існуюць прапановы буткэмпаў для дзяцей і дарослых, што асабліва шырока выкарыстоўваецца ў павышэнні кваліфікацыі.

Шырока распаўсюджаны анлайн рашэнні і праграмы для навучання праграмаванню. Праграмы часта ўключаюць анлайн-супольнасць, узаемнае навучанне і спаборніцтвы.

Новая хваля прадуктаў STEM, такіх як робататэхніка і наборы для навуковых эксперыментаў развіваюць рух вынаходніцтва.
Перажывае новы росквіт і мастацкая адукацыя (у шырокім сэнсе гэтага слова), якая таксама інтэгруе новыя тэхналагічныя рашэнні.

26. Замежныя мовы

Нягледзячы на тое, што выкарыстанне тэхналогій для вывучэння моў не з’яўляецца новым, гэты сектар за апошнія некалькі год прыцягнуў шмат інавацый.

Жывое сінхроннае навучанне ў невялікіх групах з выкарыстаннем сучасных відэа- і аўдыа тэхналогій, вывучэнне моў з дапамогай мабільных праграм для дзяцей і дарослых, платформы для пошуку выкладчыкаў па ўсім свеце і тэхналогіі распазнання голасу выводзяць вывучэнне замежных моў на новы ўзровень.

27. Моўныя тэсты

На працягу многіх год назіраўся пераход ад паперы і алоўка да тэхналагічных рашэнняў у галіне моўнага тэсціравання. Тым не менш эфектыўнае ацэнка слухання і маўлення доўгі час заставалася выклікам.

Апошнія ўдасканальванні ў тэхналогіях сінхроннага відэа- і аўдыа разам з маніторынгам у рэжыме рэальнага часу адчынілі новыя магчымасці для правядзення бяспечнага і надзейнага тэсціравання.

28. Пошук магчымасцей

Бацькі і навучэнцы зацікаўлены ў пошуку ідэальных магчымасцей для навучання, якія б адпавядалі іх мэтам і пажаданням. Сучасныя платформы па пошуку адукацыйных магчымасцей выкарыстоўваюць штучны інтэлект, каб дапамагчы навучэнцам у выбары навучальнай установы і працэсе падачы дакументаў.

Іншыя платформы канцэнтруюцца на стварэнні супольнасці куратараў і ментараў, якія здольны адказаць на пытанні і дапамагчы ў планаванні навучальнай траекторыі.

29. Міжнародныя школы

Міжнародныя школы – буйны сектар адукацыйнага бізнесу, які складаецца з больш чым 8000 навучальных устаноў па ўсім свеце, якія абслугоўваюць амаль 5 мільёнаў навучэнцаў і супрацоўнічаюць з паўмільёнам настаўнікаў.

Міжнародныя школы карыстаюцца попытам у бацькоў, якія імкнуцца забяспечыць сваіх дзяцей адукацыяй у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і максімальна павялічыць іх шанцы паступлення ў лепшыя ўніверсітэты свету.

Самая вялікая колькасці міжнародных школ (амаль 600) працуе ў Кітаі і гэтая колькасць мусіць падвоіцца ў бліжэйшы час у сувязі з ростам запыту на адукацыю такога фармату сярод сярэдняга класу, які расце.

30. Міжнароднае навучанне

Міжнародная адукацыя – адзін з найбольш камерцыяналізаваных аспектаў вышэйшай адукацыі, якія дае магчымасць мільёнам студэнтаў кожны год станавіцца ўдзельнікамі праграм абмену, летніх школ і іншых магчымасцей навучацца за мяжой.

Нягледзячы на тое, што ментарства ў афлайн фармаце ўсё яшчэ распаўсюджана ў гэтай сферы, тэхналагічныя рашэнні таксама займаюць сваю нішу на рынку, прапаноўваюць рашэнні ад пошуку праграм і стыпендый да коўчынгу і сэрвісаў стажыровак.

31. Рэсурсы для адукатараў

Лічбавыя рэсурсы для адукатараў, фасілітатараў і нават бацькоў дазваляюць лёгка знаходзіць якасныя і актуальныя распрацоўкі, што дазваляе эканоміць сотні гадзін стварэння і пошуку планаў урокаў.

Рэсурсы для адукатараў ахопліваюць не толькі асноўную школьную праграму, яны таксама дапамагаюць выкладчыкам знаходзіць рэсурсы для развіцця такіх навыкаў, як крытычнае мысленне, у адпаведнасці з узростам навучэнцаў.

Гатовыя інтэрактыўныя анлайн рэсурсы і рабочыя сшыткі могуць выкарыстоўвацца як у анлайн, так і ў афлайн навучанні. Адначасова з платнымі рэсурсамі існуюць платформы для абмену распрацоўкамі і досведам сярод адукатараў-калег.

32. Вядзенне канспектаў і дамашняя работа

Тэхналогіі для вядзення канспектаў і арганізацыі вучэбных запісаў найбольш папулярны сярод пакаленняў, якія маюць высокі ўзровень развіцця лічбавых навыкаў.

Сектар аб’ядноўвае інструменты для параўнання і пошуку, захоўвання навучальных работ на лічбавых носьбітах, складання анатацый, вядзення нататак і арганізацыі бібліяграфічных спісаў.

Буйныя платформы, прапаноўваюць больш шырокі спектр магчымасцяў і імкнуцца захоўваць кліента на працягу ўсяго акадэмічнага шляху ад школы да аспірантуры і далей.

33. Навучанне падоўжанага дня

Адзін з сегментаў EdTech, які найбольш актыўна развіваецца ў Азіі – навучанне падоўжанага дня. Анлайн і афлайн рэпетытарства і коўчынг для дзяцей і падлеткаў арганізоўваецца пасля школьных заняткаў і накіраваны на вывучэнне англійскай мовы, матэматыкі, атрымання навыкаў крытычнага мыслення, падрыхтоўкі да іспытаў.

Такая форма навучання папулярна ў культурах з высокімі акадэмічнымі патрабаваннямі ад дзяцей. Развіццё тэхналогій робіць анлайн заняткі якаснай альтэрнатывай афлайн навучання.

34. Рэпетытарства

Рэпетытарскія платформы дазваляюць навучэнцам і адукатарм знаходзіць адзін аднаго, а таксама забяспечваюць выкладчыкаў і навучэнцаў віртуальнай прасторай для правядзення заняткаў. Развіццё тэхналогій дазволіла не толькі знайсці прафесіянальнага выкладчыка ў незалежнасці ад лакацыі, але і стварыла доступ да падтрымкі ў рэжыме 24/7.

Іншыя платформы дазваляюць навучэнцам даслаць фотаздымак задання, пасля чаго выкладчык крок за крокам растлумачыць вучню ход рашэння ў фармаце перапіскі.

Адукацыйныя паслугі становяцца часткай буйных карпарацый. Сёння заняткі з рэпетытарам можна па сутнасці “дадаць у кошык” на Amazon.

35. Падрыхтоўка да экзаменаў

Экзамены, такія як моўнае тэсціраванне, экзамены для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і экзамены на права займацца прафесійнай дзейнасцю з’яўляюцца істотнай часткай глабальнага адукацыйнага ландшафту.

Гэты сектар патрабуе магчымасці навучання анлайн і персаналізаваныя адукацыйныя траекторыі.

Акрамя традыцыйных відэа- заняткаў у галіне падрыхтоўкі да экзаменаў выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту з магчымасцю стварэння персаналізаванага плану навучання, платформы, дзе можна атрымаць парады і зваротную сувязь ад іншых навучэнцаў, якія паспяховы здалі пэўныя іспыты.

36. Ацэнка

Як адна з асноў адукацыі, ацэнка, выстаўленне адзнак і зваротная сувязь значна змяніліся пад уплывам тэхналогій за апошні час.

Сёння магчымасці тэхналогій ідуць значна далей правядзення анлайн тэсту з варыянтамі адказаў. Сучасныя сэрвісы дазваляюць аналізаваць аўдыа і рукапісны тэкст, відэа-заданні, даюць магчымасці эфектыўнага правядзення самаацэнкі сярод аднакласнікаў. Выкарыстанне штучнага інтэлекту дазваляе ацэньваць складаныя пісьмовыя работы, аналізаваць актыўнасць навучэнцаў на анлайн занятках.

37. Партфоліа

Платформы для стварэння анлайн партфоліа набіраюць папулярнасць па меры таго, як кар'ерныя шляхі спецыялістаў становяцца ўсё больш складанымі і разнастайнымі.

Сістэмы для стварэння партфоліа дазваляюць спецыялісту размясціць усе сведкі сваёй адукацыі і кар'ернага досведу ў адным месцы і кантраляваць доступ работадаўцаў да гэтай анлайн прасторы.

38. Атэстацыя

Традыцыйная атэстацыя, якая звычайна здзяйсняецца ўніверсітэтамі і іншымі навучальнымі ўстановамі не дае магчымасць ацаніць валоданне чалавека пэўнымі прафесійнымі і тэхнічнымі ведамі і навыкамі.

Шэраг платных і бясплатных сэрвісаў па атэстацыі і выдачы так званых лічбавых значкоў “digital badges” дазваляюць кожнаму мець пацверджанае сваіх ведаў і навыкаў у анлайн фармаце.

Кожны чалавек мае магчымасць збіраць сведкі сваіх кампетэнцый і дадаваць іх у свае анлайн профілі і партфоліа. Тэхналогіі блокчэйну, якія выкарыстоўваюцца многімі падобнымі сэрвісамі, дазваляюць зрабіць такую ацэнку надзейнай, не дае магчымасць фальсіфікаваць ці выдаліць запісы.

39. Планаванне кар'еры

Кар’ернае развіццё выйшла за межы кабінетаў кар'ерных кансультантаў. Зараз гэты сектар дапоўнілі мабільныя праграмы і лічбавыя інструменты для ацэнкі, планавання і кансультавання па пытаннях прафесійнага развіцця.

Інструменты не толькі падтрымліваюць саіскальнікаў працы, але і прапаноўваюць паслугі па мадэлі В2В для кіравання і мэнэджмэнту кадраў.

Іншыя сэрвісы прапаноўваюць кандыдатам палепшыць свае шансы ў пошуку працы шляхам правядзення трэніровачных сумоўяў, а таксама ацэнкі профілю кандыдата з прапановай зваротнай сувязі.

Інструменты самадаследавання дазваляюць кожнаму выявіць свае моцныя бакі і інтарэсы для вызначэння свайго кар'ернага шляху і магчымасцей.

40. Верыфікацыя навыкаў

Працадаўцы ўсё часцей шукаюць доказы навыкаў кандыдатаў, замест таго каб цалкам абапірацца на звесткі пра адукацыю.

Выкарыстанне штучнага інтэлекту для гэтых мэтаў дазваляе ацэньваць такія запатрабаваныя навыкі, як творчае і крытычнае мысленне, рашэнне праблем і камунікацыйныя навыкі.

Акрамя гэтага, сэрвісы прапаноўваюць ацэнку індывідуальных асаблівасцей кандыдатаў на працу, супастаўляюць профілі кандыдатаў з патрабаваннямі і культурай каманды. Даюць магчымасць саіскальнікам самастойна ацаніць свой профіль і супаставіць яго з вакансіяй.

41. Кадры

Кампаніі гэтага сектару прапаноўваюць аналіз і аналітыку па кадрам, што дапамагае арганізацыям і дзяржавам аналізаваць рынак працы і прымаць правільныя рашэнні дзеля падтрымкі супрацоўнікаў і развіцця эканомікі.

Іншыя сэрвісы дазваляюць прадказаць існуючыя і чакаемыя прабелы ў працоўнай сіле, ажыццяўляюць пошук па мільёнам рэзюмэ ў пошуку кандыдатаў.

42. Пошук талентаў

Новыя мадэлі пошуку талентаў, якія выкарыстоўваюць тэхналогіі апрацоўкі вялікіх дадзеных абяцаючы знайсці лепшыя супадзенні, знізіць выдаткі на пошук і змену кадраў і ліквідаваць прадузятасць у працэсе найму на працу.

Іншыя сэрвісы ажыццяўляюць “рэцыркуляцыю” кандыдатаў і дадаюць спецыялістаў з добрымі кваліфікацыямі, якія не атрымалі працу ў іншых кампаніях, у сістэму арганізацыі.

Новыя кампаніі ў гэтым сектары імкнуцца прапаноўваць увесь шэраг паслуг ад пошуку кандыдатаў да іх найму з дапамогай чат-ботаў на аснове штучнага інтэлекту.

43. Развіццё здольнасцяў

Тэхналагічныя рашэнні ў гэтай катэгорыі накіраваны на падтрымку арганізацый у тым, каб забяспечваць цікаўнасць і высокую кваліфікацыю супрацоўнікаў.

Сэрвісы ў гэтым сектары прапаноўваюць мадэрацыю трэнінгаў, канферэнцый і адукацыйнага кантэнту, магчымасць мабільнага мікранавучання для актуалізацыі навыкаў і перакваліфікацыі і іншыя рашэнні для развіцця адукацыйнай культуры арганізацыі.

44. Адсочванне вынікаў

Да гэтага сектару адносяцца рашэнні па маніторынгу прадуктыўнасці супрацоўнікаў, размеркаванню бонусаў і кіраванні эфектыўнасцю працы. Сэрвісы прапаноўваюць індывідуальны і групавы маніторынг вынікаў, размеркаванне льгот, фінансавых і не фінансавых узнагарод.

Тэхналогіі дазваляюць у поўнай ступені выкарыстоўваць даступныя дадзеныя, лёгка збіраць зваротную сувязь і прымаць рашэнні на яе падставе.

45. Дабрабыт

Тэхналагічныя рашэнні ў гэтым сектары накіраваны на збор дадзеных пра дабрабыт супрацоўнікаў, размеркаванне льгот па ахове здароўя, практыку карысных для ментальнага і фізічнага здароўя паводзін. Таксама прапаноўваюцца інструменты, якія дапамагаюць у вырашэнні стрэсавых і канфліктных сітуацый.

У межах школ і ўніверсітэтаў дзейнасць кампаній сектару накіравана на лічбавую бяспеку і барацьбу з булінгам, падтрымку фізічнага і ментальнага здароўя дзяцей і маладых дарослых.

46. Павышэнне кваліфікацыі

Па меры таго, як супрацоўнікі ў ХХІ стагоддзі будуць хутчэй за ўсё мець некалькі прафесій на працягу свайго кар'ернага шляху, будзе ўзмацняцца роля магчымасцей для актуалізацыі ведаў і навыкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі рынку працы.

Адукацыйныя арганізацыі ў галіне павышэння кваліфікацыі прапаноўваюць такую магчымасць праз арганізацыю курсаў і трэнінгаў па шырокім шэрагу тэм.

Адукацыйныя праекты працуюць з мадэлямі B2C, B2B2C і B2B, што дазваляе кампаніям выкарыстоўваць гэтых правайдараў для адаптацыі і навучанні сваіх супрацоўнікаў. У кампаній ёсць магчымасць карыстацца бібліятэкамі кантэнту платформ, ствараць свае ўласныя курсы, адсочваць поспехі супрацоўнікаў.

Іншыя платформы, заснаваны на прынцыпе “роўны навучае роўнага”. Такія арганізацыі падштурхоўваюць сваіх карыстальнікаў самім станавіцца трэнерамі.

47. Стажыроўкі

Стажыроўкі доўгі час з’яўляюцца спосабам атрымання досведу працы ў цікавай індустрыі. Тым не менш магчымасці для стажыроўкі можа быць цяжка знайсці і яшчэ складаней атрымаць. Платформы і праграмы дазваляюць знаходзіць актуальныя прапановы стажыровак, адбіраць кандыдатаў і нават арганізоўваць магчымасці стажыроўкі анлайн.

48. Вучаніцтва

Навучанне ў фармаце атрымання практычнага досведу пад кіраўніцтвам настаўніка з’яўляецца старажытнай традыцыяй. Сёння спецыялісты таксама разумеюць важнасць і карысць такога фармату атрымання прафесійных навыкаў.

Анлайн курсы, платформы для ментарства, анлайн ацэнка навыкаў, а таксама тэхналогіі даданай рэальнасці робяць вучаніцтва больш даступным і падтрымліваюць гэты фармат навучання.

49. Фрыланс з мэтай навучання (gigs)

Чакаецца, што больш за палову супрацоўнікаў будуць працаваць на ўмовах падраду да 2030 года, што ўзмацніць ролю платформ па пошуку работнікаў, камунікацыі паміж фрылансерам і заказчыкам, а таксама кантролю якасці працы.

Платформы для пошуку такіх магчымасцей працы звычайна змяшчаюць профілі кандыдатаў і даступныя праекты.

50. Ментарства

Peer to peer (роўны роўнаму) ментарынг дапамагае ўсталяваць кантакты паміж навучэнцамі і прафесіяналамі, якія б не былі магчымы афлайн. Платформы і сэрвісы ствараюць магчымасці для лёгкай камунікацыі, ментарства, ствараюць віртуальную прастору для развіцця супольнасцяў аднадумцаў.

51. Глабальныя гіганты

Глабальныя тэхналагічныя кампаніі ў каліне адукацыі прапаноўваюць інфраструктуру і сэрвісы для адміністравання і правядзення навучання. Кампаніі гэтага сектару імкнуцца ствараць экасістэмныя платформы для адукацыйнага сектару.

52. Інвестары

Кампаніі індывідуальныя інвестары і дзяржаўныя арганізацыі фінансава падтрымліваюць адукацыйныя інавацыі, прапаноўваючы прамыя інвестыцыі і гранты.

Венчурныя інвестары ў сферы адукацыі ўключаюць індывідуальных "анёлаў" і фонды сацыяльнага ўздзеяння, буйных інвестараў і тых, хто надае асаблівую ўвагу інвестыцыям у адукацыйныя тэхналогіі.
Таксама інвестуюць і набываюць стартапы ў галіне EdTech адукацыйныя арганізацыі, выдавецтвы, паспяховыя EdTech кампаніі.

53. Акселератары і інкубатары

Акселератары і інкубатары забяспечваюць неабходнай падтрымкай маладыя EdTech стартапы ад этапу ідэі да распрацоўкі бізнес-мадэлі і пошуку інвестараў. Суправаджэнне звычайна цягнецца 3-6 месяцаў. На працягу гэтага часу інкубатар / акселератар забяспечвае стартап працоўным месцам, ментарскай і фінансавай падтрымкай.

Толькі асобныя акселератары канцэнтруюцца выключна на EdTech індустрыі, астатнія EdTech стартапы далучаецца да праграм больш шырокага профілю, што спрыяе супрацоўніцтву паміж індустрыямі.

54. Мерапрыемствы

Мерапрыемствы ў галіне EdTech і адукацыйных інавацый ахопліваюць шэраг ад буйных мега-канферэнцый і выстаў да невялікіх сустрэч і сэсій абмену досведам.

Мерапрыемствы дапамагаюць паглыбіцца ў вывучэнне пэўнай тэматыкі, знайсці новых партнёраў і кліентаў, прыцягнуць інвестыцыі і ўсталяваць кантакты з аднадумцамі.

55.Прэміі і рэйтынгі

EdTech стартапы маюць магчымасць прымаць удзел у шырокім шэраге прэмій, рэйтынгаў і спаборніцтв. Такія магчымасць дазваляюць праектам заявіць а сабе, а інвестарам знайсці стартапы, якія варта падтрымаць.
Made on
Tilda