Дзе шукаць міжнародны досвед у адукацыі?

Каляндар актуальных падзей на 2022 - 2023 год

У незалежнасці ад таго працуеце вы ў фармальнай ці нефармальнай адукацыі, новы акадэмічны год варта пачынаць з новых адкрыццяў.

Міжнародныя канферэнцыі, саміты, праграмы і форумы - лепшы спосаб атрымаць сваю порцыю натхнення, наладзіць новыя прафесійныя кантакты і прыўнесці міжнародны досвед у свой адукацыйны бізнес ці на свае заняткі.

Як вам вядома, працоўная мова большасці міжнародных канферэнцый і праграм - англійская. У адным з папярэдніх артыкулаў мы ўжо распавядалі, як вывучэнне замежных моў робіць нас больш разумнымі, забяспечанымі і здаровымі.

Абавязкова пераходзьце па спасылцы ніжэй, калі вы яшчэ не знайшлі матывацыю пачаць вучыць замежную мову!

Яшчэ ёсць час забяспечыць сабе дастатковы ўзровень валодання замежнай мовай і скарыстацца магчымасцю наведаць глабальныя мерапрыемствы ўжо ў гэтым навучальным годзе.

Навошта вучыць замежныя мовы?

Як вывучэнне замежных моў у любым узросце робіць нас больш разумнымі, забяспечанымі і здаровымі?
А каб тым, для каго замежная мова ўжо не з'яўляецца перашкодай, было прасцей знайсці сабе новыя адукацыйныя магчымасці за мяжой, мы падрыхтавалі каляндар актуальных падзей для адукатараў і адукацыйнага бізнесу на 2022-2023 навучальны год.

Пераходзьце па спасылкам у назвах мерапрыемстваў, знаёмцеся з падрабязнай інфармацыяй, адпраўляйце заяўкі, пры неабходнасці шукайце фінансавую падтрымку і адкрывайце для сябе свет адукацыі з новага боку!
Каляндар актуальных падзей для адукатараў і адукацыйнага бізнесу 2022-2023
Спаборніцтва за званне лепшага EdTech стартапа года
Найбуйнейшае спаборніцтва і супольнасць EdTech і суполка з +6000 стартапаў EdTech з +130 краін.

GESAwards дае магчымасць стартапам з любога кутка свету прадэманстраваць свой прадукт сусветнай аўдыторыі, знайсці партнёраў, стварыць магчымасці для бізнесу, а таксама пазмагацца за званне лепшага EdTech-стартапа года.
Дэдлайн:
15 верасня 2022

HackZurich

Адзін з буйнейшых хакатонаў Еўропы
Унікальная магчымасць пазнаёміцца з новымі тэхналогіямі і інавацыйнымі магчымасцямі.

Асноўная ўвага ў HackZurich надаецца абмену ведамі, унікальнай атмасферы і магчымасцям для ўзаемнага навучання і натхнення.
16-18 верасня 2022
Цюрых, Швейцарыя 
Міжнародная канферэнцыя ў змешаным фармаце
Мэта мерапрыемства - сабраць на адной пляцоўцы адукатараў, студэнтаў, бацькоў і ўсіх, каго датычыцца тэма адукацыі, каб выслухаць розныя меркаванні, пазнаёміцца з досведам адзін аднаго і разам стварыць ідэі сістэмы адукацыі, якая будзе працаваць для кожнага.

У рамках мерапрыемства пройдуць майстар-класы, дэбаты, панэльныя дыскусіі і іншыя фарматы, якія дапамогуць пачуць голас кожнага.
17 верасня 2022
Лондан, Велікабрытанія
Месца сустрэчы экспертаў у галіне адукацыі
Адукацыйныя тэхналогіі набываюць усё большае значэнне ў Еўропе. На канферэнцыі EdTech вы даведаецеся больш аб сучасных навуковых і практычных распрацоўках, абмяркуеце будучыню адукацыі падчас лекцый і семінараў.

Працоўная мова мерапрыемства - нямецкая.
29-30 верасня 2022
Берлін, Нямеччына
Глабальная канферэнцыя для выкладчыкаў
Адна зямля – Настаўнікі за перамены
Настаўніцкі саміт Нобелеўскай прэміі - гэта міжнародная канферэнцыя, якая штогод праводзіцца ў Стакгольме.

30 верасня выкладчыкі з больш чым 30 краін сустрэнуцца з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі, вядучымі навукоўцамі і актывістамі па праблеме ўстойлівага развіцця.

Для міжнародных удзельнікаў прапаноўваецца пашыраная чатырохдзённая праграма.
30 верасня 2022
Стакгольм, Швецыя
Міжнародны кангрэс па адукацыі і навучанню
Тэхналогіі змяняюць тое, як мы вучымся, што мы вучым і дзе мы вучымся. Школы, універсітэты і выкладчыкі ва ўсім свеце актыўна ўдзельнічаюць у пошуку ідэй, натхнення і рашэнняў.

У кастрычніку 2022 года вядучыя лідары ў сферы адукацыі з усёй Еўропы будуць дэманстраваць інавацыі і натхняць педагогаў з усяго рэгіёну.
2 кастрычніка 2022
Кракаў, Польшча
Глабальны івэнт для EdTech стартапаў
Тэхналогіі змяняюць тое, як мы вучымся, што мы вучым і дзе мы вучымся. Школы, універсітэты і выкладчыкі ва ўсім свеце актыўна ўдзельнічаюць у пошуку ідэй, натхнення і рашэнняў.

У кастрычніку 2022 года вядучыя лідары ў сферы адукацыі з усёй Еўропы будуць дэманстраваць інавацыі і натхняць педагогаў з усяго рэгіёну.
5-6 кастрычніка 2022
Амстэрдам, Нідэрланды
Глабальная тэхналагічная канферэнцыя
Канферэнцыя, на якой вы можаце падзяліцца сваёй гісторыяй і рэалізаваць свае ідэі. Мерапрыемства складаецца з двух дзён выступаў экспертаў і цікавых сустрэч. Вы знойдзеце веды і натхненне для супрацоўніцтва, усталюеце карысныя сувязі. 
6-7 кастрычніка 2022
Гданьск, Польшча
Глабальная мерапрыемства прысвечанае будучыні тэхналогій
Вялікая выстава стартапаў і IT-кампаній з бясплатным удзелам (для ўсіх, у тым ліку гасцей).

North Star прадстаўляе самыя інавацыйныя стартапы перад 100 000+ прафесіяналамі індустрыі тэхналогій, уключаючы інвестараў, карпарацыі і прадстаўнікоў урадаў.
10-13 кастрычніка 2022
Дубай, ЗАЭ
Еўрапейскі інвестыцыйны саміт бізнес-анёлаў
Выдатная магчымасць для стартапаў любой тэматыкі прэзентаваць свой бізнес і сустрэцца з 200+ інвестарамі.

Прыём заявак ад стартапаў адчынены да 9 верасня.
11-12 кастрычніка 2022
Брусель, Бельгія
Канферэнцыя і ўзнагароджванне лепшых тэхналагічных стартапаў Еўропы
Да 13 верасня ідзе прыём заявак на званне лепшых тэхналагічных стартапаў Еўропы (ёсць асобная намінацыя для EdTech).

Мерапрыемства пройдзе 1 лістапада ў фармаце анлайн канферэнцыі і цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў у Лісабоне, да якога можна далучыцца ў якасці гледача.
1 лістапада 2022
Лісабон, Партугалія
Адна з буйнейшых тэхналагічных канферэнцый у свеце
Саміт штогод збірае 70 000+ удзельнікаў. У гэтым годзе сярод спікераў - топы Miro, Revolut, Twitch, Twitter і іншыя.

У часы вялікай нявызначанасці саміт збірае заснавальнікаў і кіраўнікоў тэхналагічных кампаній, стартапаў, палітыкаў і кіраўнікоў дзяржаў, каб задаць простае пытанне: куды рухацца далей?
1-2 лістапада 2022
Лісабон, Партугалія
Міжнародная канферэнцыя прысвечаная даследаванням на тэму выкладання і адукацыі
Прадстаўнікі ўніверсітэтаў і школ, навукоўцы, даследчыкі, і прадстаўнікі адукацыі збяруцца на канферэнцыі ICATE 2022, дзе на працягу трох дзён будуць адбывацца яркія дыскусіі, прэзентацыі і семінары.
3-5 лістапада 2022
Вена, Аўстрыя
Міжнародны EdTech форум
Выдатная магчымасць наведаць выступленні прадстаўнікоў такіх кампаній і ўніверсітэтаў як Google, Pearson, Coursera, Cambridge University, BitDegree і UCL; наведаць панэльныя дыскусіі і нэтворкінг-сесіі, каб далучыцца да сусветнай EdTech супольнасці. 
15-16 лістапада 2022
Лондан, Велікабрытанія
Міжнародная канферэнцыя для даследчыкаў адукацыі
Канферэнцыя дае магчымасць даследчыкам у галіне адукацыі прэзентаваць свае работы, прапаноўвае пляцоўку для дыскусій і нэтворкінгу.

Гэта магчымасць абмеркаваць самыя вострыя пытанні з лідарамі адукацыйнай індустрыі. 
2-4 снежня 2022
Парыж, Францыя
Аб'яднанне ўдзельнікаў з мэтай змяняць адукацыю
Канферэнцыя Education 2.0 збірае самых вядомых педагогаў, наватараў EdTech, палітыкаў і даследчыкаў, каб пераасэнсаваць адукацыю і знайсці інавацыйныя рашэнні найбольш актуальных праблем, якія ўплываюць на навучанне і выкладанне на глабальным узроўні.

Падчас канферэнцыі адбудуцца выступленні запрошаных экспертаў, прэзентацыі новых edtech прадуктаў, дыскусіі, нэтворкінг-сэсіі і ўзнагароджванні лідараў індустрыі.
16-18 снежня 2022
Дубай, ЗАЭ

19-21 снежня 2022
Лас-Вегас, ЗША
4YFN 2023
Мерапрыемства для стартапаў у рамках глабальнай выставы MWC Barcelona
Мерапрыемства дапамагае аб'яднаць заснавальнікаў стартапаў, кампаніі і інвестараў, каб падтрымліваць і развіваць новыя праекты.

Асобна на мерапрыемстве будзе прадстаўлена EdTech зона.
27 лютага - 2 сакавіка 2023
Барселона, Іспанія
Міжнародны бізнес-фестываль
Невялікая канферэнцыя ў Эстоніі, якая паступова адваёўвае сабе званне аднаго са стартап-хабаў Еўропы.

Адрозніваецца прыемнай атмасферай і "хуткімі спатканнямі" паміж інвестарамі і заснавальнікамі тэхналагічных кампаній.
15-17 сакавіка 2023
Тарту, Эстонія
Міжнародная канферэнцыя прысвечаная адукацыі і інавацыям 
Магчымасць для навукоўцаў прэзентаваць свае даследаванні і кейсы на тэму адукацыі, а слухачам пазнаёміцца з самымі свежымі адукацыйнымі тэндэнцыямі.

Канферэнцыя раскрые тэмы паст-кавіднага навучання, інклюзіўнай адукацыі, EdTech і многія іншыя.
16-17 сакавіка 2023
Бангкок, Таіланд
Глабальная шматмоўная віртуальная канферэнцыя для адукатараў 
Канферэнцыя дае магчымасць экспертным выкладчыкам з усяго свету абменьвацца досведам і эфектыўнымі практыкамі.

Мерапрыемства ладзіцца ў партнёрства з Owl Ventures і World Bank.
Сакавік 2023
Анлайн
Сусветны кангрэс прадпрымальніцтва
Сустрэча стартапаў з усяго свету, дзе прадпрымальнікі, інвестары, будаўнікі экасістэм, палітыкі, даследчыкі і іншыя дзеляцца ідэямі і працуюць разам, каб ажыццяўляць ідэі, стымуляваць эканамічны рост і павялічваць дабрабыт людзей.

Кангрэс спрыяе супрацоўніцтву паміж тысячамі дэлегатаў з 200 краін з мэтай выяўлення, умацавання і абмену інавацыйнымі падыходамі да пашырэння магчымасцей прадпрымальнікаў. Прысутнічае асобная секцыя прысвечаная адукацыі.
1-4 траўня 2023
Мельбурн, Аўстралія
Буйное мерапрыемства для падтрымкі жанчын у тэхналогіях і IT
Два дні афлайн і анлайн поўных ведаў, свежых ідэй, сустрэч з выдатнымі людзьмі, магчымасцяў пошуку новых прафесійных кантактаў. Вялікае свята для жанчын у галіне тэхналогій. Асобна прысутнічае секцыя EdTech.
14-15 чэрвеня 2023
Варшава, Польшча
Глабальны тыдзень edtech і саміт прысвечаны тэхналогіям у адукацыі
Запрашаецца любы ўдзельнік глабальнай экасістэмы навучання. Прыняць удзел у пятым выпуску EdTech Week можна, арганізаваўшы ўласнае мерапрыемства, прыцягнуўшы сваю супольнасць або далучыўшыся да 5000+ удзельнікаў з усяго свету.

23 чэрвеня ў рамках EdTechX Week пройдзе саміт прысвечаны тэхналогіям у адукацыі, які прыцягне больш за 80 адметных спікераў і лідараў індустрыі EdTech.
19-25 чэрвеня 2023
Лондан, Велікабрытанія
Глабальны івэнт ад Міжнароднага таварыства тэхналогій у адукацыі
ISTE дапамагае выкладчыкам ва ўсім свеце выкарыстоўваць тэхналогіі для вырашэння складаных праблем у адукацыі. ISTELive 23 у фармаце афлайн і анлайн - гэта магчымасць прыняць удзел у адукацыйных сесіях, форумах і інтэрактыўных актыўнасцях, пазнаёміцца з трэндамі выкарыстання сучасных тэхналогій у адукацыі і далучыцца да шырокага кола аднадумцаў.

Да 30 верасня адбываецца адбор прапаноў прэзентацый ад адукатараў на ўсіх этапах кар'еры, з усіх слаёў грамадства і з усіх частак свету.
Таксама можна стаць удзельнікам выставы, з мэтай дэманстраваць спосабы выкарыстання тэхналогій для трансфармацыі адукацыі.
25-28 чэрвеня 2023
Філадэльфія, ЗША
Амаль кожны дзень па ўсім свеце адбываецца мноства глабальных канферэнцый, самітаў, форумаў і выстаў, прысвечаных самым разнастайным тэматыкам, уключаючы EdTech, выкладанне і адукацыю. Мы заклікаем вас шукаць актуальныя менавіта для вас магчымасці і далучацца да міжнароднай адукацыйнай супольнасці.

Больш актуальных міжнародных магчымасцяў можна шукаць у тэматычных стартап супольнасцях у сацыяльных сетках, на сайтах амбасад і міжнародных арганізацый, а таксама па запытах у пошукавых сістэмах.
Made on
Tilda