Зроблена ў Беларусі

Якія адукацыйныя прадукты ёсць у Беларусі?
Сёння адукацыя ўжо даўно выйшла за межы школ і ўніверсітэтаў. Людзі жадаюць безупынна вучыцца новаму і пашыраць свае гарызонты. Дзякуючы развіццю бізнесу і тэхналогій у галіне адукацыі сёння кожны чалавек у любой кропке свету можа навучыцца чаму заўгодна ў зручным для яго фармаце.

Асабліва актыўна адбываецца развіццё бізнесу ў сферы EdTech. Па меркаванню экспертаў да 2025 года рынак EdTech падаражэе да 404 мільярдаў $, што ў 2 разы больш за яго кошт на сучасны момант.

Беларусь не застаецца ўбаку гэтых тэндэнцый.
Каб паглядзець, як развіваецца бізнес у галіне адукацыі ў нашай краіне, мы падрыхтавалі для вас падборку EdTech (і не толькі) адукацыйных бізнесаў і праектаў, якія працуюць у Беларусі, а таксама глабальных праектаў, якія маюць беларускія карані.

Для больш падрабязнага знаёмства клікайце на мапу і пераходзьце па спасылкам.

Зараз на мапе знаходзіцца больш за 90 праектаў і мы будзем рэгулярна папаўняць яе новымі беларускімі адукацыйнымі прадуктамі.


Вы таксама можаце рабіць і дасылаць свае прапановы. Будзем вельмі ўдзячны!
EduHub

Міжнародная анлайн-платформа навучання ў галіне здароўя і дабрабыту з беларускімі каранямі. Сэрвіс прапануе бясплатныя якасныя анлайн-курсы пад эгідай ЮНЕСКА па трох актуальных тэмах: прафілактыка гвалту, ганення і кібербулінгу ў школах, комплексная сексуальная адукацыя, узаемаразуменне бацькоў і падлеткаў.

Fasol

Музычная школа анлайн, якая дазваляе навучацца музыцы разам з настаўнікам у зручным фармаце.

Музычная школа Арцёма Шаплыка

Аўтарскія відэа-урокі і заняткі з настаўнікамі па асноўным музычным дысцыплінам.

ZMENA

Школа гарадскіх змен. Курс накіраваны на рэалізацыю гарадскіх праектаў ад распрацоўкі ідэі да яе ажыццяўлення.

Сітра

Студыя сучаснай прафарыентацыі для падлеткаў. Студыя прапануе разнастайныя курсы для падлеткаў і літаратурны практыкум для дарослых.

NestArt

Творчая майстэрня, якая прапануе прафесійнае анлайн і афлайн навучанне ў галіне дызайну і творчасці.

ArtClass

Анлайн і афлайн навучанне творчасці для людзей любога ўзросту і ўзроўню.

Першы крок

Анлайн-курс "Сучаснае мастацтва як крэатыўны метад" ад культурна-адукацыйнай платформы "Першы крок".

MUSKOOL

Анлайн навучанне вакалу па ўнікальнай методыцы. Заняткі падыходзяць для навучэнцаў любога ўзросту і ўзроўню музычных здольнасцей і даступны ў любой краіне свету.

Школа першай дапамогі READY

Медыцынскі Лекторый у Асобах
Гэта Клуб для свабодных зносін лекараў на прафесійныя тэмы. Клуб аб'ядноўвае лекараў, якія кахаюць сваю прафесію, шануюць сваіх пацыентаў, імкнуцца да ведаў.

Тэхнічная адукацыя і IT

Крыніца: сэрвіс Canva
QualiMe

Віртуальны рэсурс і анлайн рэпетытар для вывучэння матэматыкі. Сэрвіс прапануе інтэрактыўныя даведнікі, тэсты і адукацыйныя гульні. Над праектам працуюць студэнты і выкладчыкі беларускіх ВНУ.

LogicLike

Гульня і курс логікі для дзяцей і дарослых. Мэта сэрвісу - развіццё лагічнага мыслення ў форме гульні. LogicLike - платформа міжнароднага ўзроўню і адзін з самых паспяховых беларускіх EdTech бізнесаў.

Unschooler

Адукацыйнае анлайн-асяроддзе, дзе дзеці вучацца ўсяму, што ім цікава, развіваюць таленты і ў рэжыме рэальнага часу займаюцца з экспертамі розных напрамкаў. Курсы пабудаваны на аснове праектнага навучання.

<epam> training center

Бясплатныя анлайн трэнінгі ў галіне IT.

Акадэмія BelHard

Анлайн і афлайн навучанне ў галіне IT. Акадэмія прапануе шырокі спектр курсаў для дарослых і дзяцей, а таксама карпаратыўнае навучанне.

ROBOLAB

Анлайн і афлайн IT-заняткі для дзяцей і падлеткаў.

IT-Academy і ITeen-Academy

Шырокі спектр анлайн і афлайн IT-курсаў для дзяцей і дарослых.

SkillTech

Тэхнічная адукацыя для дзяцей па 5 накірунках: мабільная робататэхніка, інтэрнэт рэчаў, 3D мадэляванне і прататыпіраванне, праграмаванне і матэматыка для AI, схематэхніка.

Інтэгратар

Цэнтр займаецца рэалізацыяй і ўкараненнем інжынернай і лічбавай адукацыі ў школы, правядзеннем прэзентацый школьных лічбавых STEM-лабараторый, распрацоўка метадычных матэрыялаў пад школьнае абсталяванне, падрыхтоўкай поўных камплектаў для зацвярджэння і ўзгаднення адукацыйных праграм.

My Freedom

IT-школа, якая прапануе шырокі спектр анлайн і афлайн курсаў для людзей розных узростаў і ўзроўню падрыхтоўкі.

SKademy

Акадэмія нетэхнічнага IT. Анлайн курсы для спецыялістаў па продажу і рэкруцёраў у галіне IT.

Мой панядзелак

Індывідуальнае і карпаратыўнае навучанне кіраванню IT-праектамі, бізнес аналізу, дызайну, тэсціраванню праграмнага забяспечвання і іншым кампетэнцыям у галіне IT.

TeachMeSkills

Анлайн і афлайн навучанне для тых, хто пачынае свой шлях у свеце IT. Школа прапаноўвае навучанне распрацоўцы праграмнага забяспечвання, бізнес-аналізу, дызайну і іншым кампетэнцыям у галіне IT.

R:ED

Інавацыйныя IT-курсы для дзяцей і падлеткаў. Магчымасць вывучэння праграмавання і робататэхнікі, удзелу ў летніх лагерах.

lexpart

Анлайн і афлайн курсы IT-юрыст. Курс распрацаваны для юрыстаў, якія хочуць перайсці ў IT без змены сваёй прафесіі. Курс таксама падыходзіць для маладых спецыялістаў і студэнтаў.

Webcom Academy
Навучальны цэнтр інтэрнет-адукацыі Webcom Academy

Адукацыйны цэнтр "Развiццё"
Цэнтр павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і кіруючых работнікаў

Анлайн школы і курсы для дзяцей і падлеткаў

Крыніца: сэрвіс Canva
itgen.io

Беларуская анлайн-школа, якая праводзіць заняткі па праграмірванню, школьным прадметам, мовам, творчасці і дызайну. Заняткі праходзяць на зручнай анлайн платформе. У школе займаюцца дзеці і падлеткі з 70 краінаў.

Лемантар - беларускі алфавіт
З дапамогай "Лемантара" ваша дзіця хутка вывучыць літары беларускага алфавіта і зробіць першыя крокі да навучання.

TutorOnline

Поўнамаштабная анлайн-школа, якая прапаноўвае выкладанне 179 дысцыплін. Школа налічвае больш за 1000 рэпетытараў і 30 000 вучняў.

Intimatica

Усё пра пераходны ўзрост і палавое выхаванне ў зразумелай і лёгкай форме. Сэрвіс прапаноўвае курсы, відэа і артыкулы для дзяцей, а таксама вэбінары для бацькоў, каб дапамагчы падлеткам станавіцца дарослымі экалагічна.

Эффор

Навучальныя анлайн-курсы для вучняў 1-11 класаў па рускай мове, матэматыцы, фізіцы. Курсы для развіцця інтэлектуальных здольнасцей.
Эффор дазваляе анлайн арганізаваць індывідуальную і групавую працу па засваенні школьнай праграмы, падрыхтавацца да іспытаў і ЦТ. Сэрвіс прапаноўвае адаптаваныя пад навучальную праграму тэматычныя анлайн-заданні і курсы.

100 балаў

Адукацыйны цэнтр прапаноўвае шырокі спектр анлайн і афлайн курсаў для дзяцей і падлеткаў: вывучэнне школьнай праграмы, падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ і ліцэі і іншае.

Адукар

Адукацыйны цэнтр прапануе падрыхтоўку да сдачы ЦТ, кансультацыі па прафарыентацыі і IT-навучанне.

Курсы Лазуркіна

Падрыхтоўка да сдачы ЦТ анлайн і афлайн. У аснове навучання не завучванне, а фарміраванне асацыятыўных узаемасувязей, што дапамагае раз і назаўжды запомніць інфармацыю.

ProTutor

Сэрвіс для пошука рэпетытараў анлайн і афлайн па ўсёй Беларусі.

Prime

Першая анлайн-школа ў Беларусі для вучняў 3-10 класаў.

SkyBel

Універсальная анлайн-платформа для школьнікаў і студэнтаў Беларусі.

Нешкола

Анлайн-школа з заняткамі ў жывым фармаце. Нешкола рэалізуе агульнаадукацыйныя праграмы Беларусі пачатковай, асноўнай і сярэдняй агульнай адукацыі на рускай або беларускай мове, а таксама праграмы дашкольнай і дадатковай адукацыі.

Smart school

Прыватная сярэдняя школа, якая прапануе анлайн і афлайн індывідуальныя і групавыя заняткі для вучняў 1-11 класаў.

TeenGuru

Бізнес Акадэмія для падлеткаў, дзе замест настаўнікаў - паспяховыя бізнесмены, а замест сумных урокаў - майстар-класы і бізнес-кейсы.

Deti-MBA

Бізнес-школа для падлеткаў, мэта якой дапамагаць развіваць прадпрымальніцкае і крэатыўнае мысленне, soft skills і зрабіць асэнсаваны выбар будучай прафесіі.

Навучальны цэнтр "100ЦТ"
Курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ.

Адукацыя шырокага профілю

Крыніца: сэрвіс Canva
EduDo

Сацыяльная сетка з беларускімі каранямі. EduDo - гэта платформа мабільнага навучання з кароткімі адукацыйнымі відэа падобнымі на TikTok.

TeenUp

Праграма дазваляе вывучаць школьныя прадметы і любыя цікавыя тэмы, дзяліцца ўласнымі адукацыйнымі відэа. Праграма таксама дазваляе падлеткам зарабляць грошы на стварэнні адукацыйнага кантэнту.

Book Your Study

Браніраванне адукацыі па ўсім свеце. Дазваляе зручна выбіраць навучальныя ўстановы і адукацыйныя курсы ў каталогу з дапамогай фільтраў. Сэрвіс збірае інфармацыю па сярэдняй і вышэйшай адукацыі для дзяцей і дарослых, прапаноўвае кансультацыі па атрыманню адукацыі за мяжой.
Дазваляе атрымаць зніжкі на некаторыя адукацыйныя магчымасці.

Лятучы ўніверсітэт

Ініцыятыва па стварэнні ў Беларусі прасторы і асяродку, дзе жыве і культывуецца вольнае мысленне, гэта рух да сучаснага Універсітэта ў Беларусі і для Беларусі.

Адкрыты лекторый

Праз цікавыя вэбінары і пасты праект даносіць сучасную "лічбавую" Беларусь да шырокай аўдыторыі. Усе лекцыі захаваны ў запісу і даступны бясплатна.

Лідар

Буйны цэнтр дадатковай адукацыі. Прапануе анлайн і афлайн курсы з сферы замежных моў, бізнесу, дызайну і іншых.

Квадратны апельсін

Центр прапаноўвае індывідуальнае і карпаратыўнае навучанне ў галіне бізнесу і асабістага развіцця для дзяцей і дарослых.

Усе курсы

Сэрвіс для пошуку анлайн і афлафн курсаў разнастайнай тэматыкі.

Цэнтр актыўнага даўгалецця

Прастора для людзей старэйшых узростаў, дзе можна рэалізаваць свае ідэі і мары, атрымаць актуальныя веды і падзяліцца сваімі, знайсці новых сяброў і аднадумцаў. Цэнтар прапаноўвае анлайн і афлайн заняткі па вывучэнню замежных моў, лічбавай пісьменнасці, моды і стылю, тэатру.

Універсітэт залатога веку

Універсітэт у Гродна, які прапануе цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, развівацца інтэлектуальна, фізічна і духоўна.

Універсітэт трэцяга ўзросту

Сацыяльна-адукацыйны праект для людзей старэйшага ўзросту. Арганізацыя прапануе ўключэнне ў працэс нефармальнай адукацыі, валанцёрскай дзейнасці, стварэння ўмоў для развіцця сацыяльных кантактаў і творчай актыўнасці.

Медыцынскі лекторый у тварах

Магчымасць для медыцынскіх супрацоўнікаў наведваць лекцыі і дзяліцца карысным досведам у фармаце анлайн і афлайн.

MyUniver
Сэрвіс для замежных студэнтаў

Рэсурсы і інструменты для адукатараў

Крыніца: сэрвіс Canva

EdTech Belarus

EdTech суполка ў Беларусі. Шукайце штотыднёвыя публікацыі карысных матэрыялаў для адукатараў і навіны адукацыі.

7taps

Гібкая і лёгкая ў карыстанні платформа для стварэння невялікіх анлайн курсаў. Праграма дазваляе зрабіць працэс стварэння адукацыйнага прадукту максімальна простым і эфектыўным.

Знай.бай

Інфраструктура навучання - ад электроннага дзённіка і класнага журнала да сістэмы электроннага дакументазвароту, якая звязвае ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Swipe

Платформа для мабільнага мікранавучання супрацоўнікаў у фармаце ўрокаў-гісторый, якія складаюцца з картак. У праграме можна скарыстацца гатовым курсам ці стварыць свой адукацыйны прадукт пад канкрэтную задачу.

Настаўнік.info

Грамадскі праект, створаны настаўнікамі і для настаўнікаў як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.

CleverPoint

Інавацыйная тэхналогія на аснове віртуальнай рэальнасці, якая дазваляе ацэньваць узровень увагі і цікавасць да адукацыйнага матэрыялу, адаптаваць змест у адпаведнасці з кагнітыўнымі здольнасцямі навучэнца.

FaceMetrics

Шэраг праграм, якія пашыраюць магчымасці мабільных прылад у галіне адукацыі.

EdTech BY. Лічбавы педагог

Праект стварае суполку настаўнікаў, якія выкладаюць анлайн, дапамагае навучыцца карыстацца праграмамі, неабходнымі для лічбавага навучання.

Готовы к ДО: proДОлжение

Навучанне і карысныя рэсурсы для адукатараў, якія дапамагаюць арганізаваць дістанцыйную адукацыю.

Вывучэнне моў і праца з голасам

Крыніца: сэрвіс Canva

Мова прафесіі

Мабільная праграма для трэніроўкі і пацверджання валодання беларускай мовай у сваёй сферы дзейнасці. Праект прапануе індывідуальнае і карпаратыўнае навучанне, праводзіць сертэфікацыю супрацоўнікаў.

Мова нанова

Бясплатныя анлайн-курсы беларускай мовы.

Menura

Праграма для штодзеннага пашырэння слоўнікавага запасу замежнай мовы. Праграма дазваляе займацца сваімі справамі і лёгка запамінаць новыя словы.

Fluently

Анлайн-рэдактар з убудаваным шматмоўным перакладчыкам, праверкай граматыкі і бібліятэкай сінонімаў.

CatZu

Мабільны інтэрактыўны памочнік для дзяцей з парушаным вымаўленнем. Праграма распазнае стан артыкуляцыйных навыкаў і выпраўляе іх з дапамогай практыкаванняў.

Руская мова - тэсты АДЭ, ЦТ

Праграма-трэнажор для падрыхтоўкі да ЦТ і АДЭ па рускай мове.

Govorite

Школа аратарскага мастацтва. Анлайн и афлайн курсы і карпаратыўныя трэнінгі для дарослых і дзяцей.

Vocal Image

Праграма для трэніроўкі голасу.

Polyglot.by

Анлайн і афлайн вывучэнне замежных моў.

Streamline

Буйнейшая школа замежных моў у Беларусі. Анлайн і афлайн навучанне.

English Papa

Анлайн вывучэнне англійскай мовы. Прапаноўваюць аналагічныя сэрвісы для вывучэння нямецкай, арабскай, карэйскай і іншых моў.

English camp by

Ініцыятыва настаўнікаў англійскай мовы па стварэнню летняга лагеру для вывучэння англійскай мовы.

Online Class

Анлайн-школа англійскай мовы заснаваная брытанскім бізнесмэнам і беларускай выкладчыцай англійскай мовы. Школа прапануе якаснае і цікавае навучанне сапраўднай англійскай мове.

Геніальныя канікулы

Летні нямецкамоўны анлайн лагер для дзяцей і падлеткаў. Лагер праводзіцца бясплатна з 25 па 29 ліпеня. Запрашаюць школьнікаў, якія вывучаюць нямецкую мову, а таксама тых, хто хоча пачаць яе вывучэнне.

Лемантар

Праграма для вывучэння беларускага алфавіту, якая дапамагае беларускім і іншамоўным дзецям навучыцца чытаць па-беларуску.

Бізнес адукацыя

Крыніца: сэрвіс Canva

Knomary

Knomary распрацоўвае новыя прадукты для аўтаматызацыі ўсіх асноўных L&D працэсаў: дыстанцыйная адаптацыя, навучанне і развіццё супрацоўнікаў, стварэнне адукацыйнага кантэнту і яго аднаўленне.

business tools

Бізнес навучанне, якое паспяхова выкарыстоўвае анлайн інструменты і захоўвае ўзаемадзеянне трэнеру з камандай. Анлайн трэнінгі, змешаны фармат, мікранавучанне і дызайн адукацыйных праграм.

IMAGURU

Супольнасць інавацыйных прадпрымальнікаў, інвестараў і экспертаў, якая аб'ядноўвае і падтрымлівае беларускую стартап-супольнасць. Імагуру стаў адным з нямногіх партнёраў Google for startups у Еўропе, маючы намер развіваць Еўрапейскую супольнасць стартапаў, якім Імагуру дапаможа доступам да ведаў, фінансаў і экспертызе.

ProGameGym

Гульнятэхнічная трэнінгавая кампанія, якая працуе з прафесійнымі бізнес-гульнямі
для навучання і развіцця дарослых людзей у карпаратыўным і індывідуальным фарматах.

PRO Facilitation

Майстар-класы, анлайн-трэнінгі і адукацыйныя праграмы для засваення і развіцця ўменняў кіравання групавымі абмеркаваннямі і сустрэчамі.

Здесь и сейчас

Бізнес-школа, якая прапаноўвае шырокі шэраг афлайн і анлайн курсаў у галіне фінансаў, кіравання персаналам, soft skills і іншых.

IBA Institute

Інстытут IT і бізнес адміністравання, які прапаноўвае навучанне актуальным і сучасным тэхналогіям з трэнерамі-практыкамі.

Academ-BY

Доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя навучальныя курсы для топ-мэнэджараў, кіраўнікоў сярэдняга звяна і спецыялістаў.

Аспект

Трэнінгавы партал, які прапаноўвае шырокі шэраг курсаў для прафесійнага навучання.

Igrow.by

Прастора і суполка, дзе можна працаваць, праводзіць сустрэчы з партнёрамі і супрацоўнікамі. Ёсць магчымасць навучацца і атрымаць кансультацыі па пытаннях арганізацыі і планавання прадпрымальніцкай дзейнасці.

YES

Стартап-школа, якая праводзіць рэгулярныя кансультацыі, анлайн і афлайн сустрэчы ў Крупках і Бярэзіно.

Gusarov Edu

Анлайн-курсы інтэрнэт-маркетынгу ў фармаце майстар-класаў.

Pro Retail

Прапаноўвае шырокі шэраг адукацыйных праграм бізнес навучання для спецыялістаў рознага ўзроўню.

XXI век

Адна з першых бізнес-школ у Беларусі, якая займаецца стратэгічным і тэхналагічным развіццём кампаній кліентаў, развівае функцыянальны менеджмент і ўкараняе кіраўнічыя інструменты, садзейнічае асобаснай і прафесійнай трансфармацыі навучэнцаў.

ProWomen

Некамерцыйная арганізацыя, якая дапамагае дзяўчатам развіваць бізнес, гучней заяўляць аб сабе і сваёй працы, расці прафесійна і вывучаць новае.

ITMINE

Карпаратыўнае навучанне, курсы, трэнінгі і кансультацыі па пытаннях бізнес-аналізу.

Акадэмія развіцця

Адукацыйныя курсы, семінары і трэнінгі для асабістага і бізнес-навучання.

TRAFORY LMS

Модуль для кіравання працэсам навучання супрацоўнікаў. Сэрвіс дазваляе аўтаматызаваць працэс навучання, ацэньваць якасць засваення ведаў, а таксама стварыць адзіную карпаратыўную адукацыйную прастору.

Школа Распрацоўкі Humathèq
Праграмы навучання для вытворчых, IT, сэрвісных кампаній, банкаў і страхавых кампаній

Псіхалогія і Soft skills

Крыніца: сэрвіс Canva

@educoaching_

Анлайн навучанне коўчынгу для настаўнікаў, псіхолагаў і бацькоў на 3 ступенях.

TIES

Курсы, карпаратыўнае і індывідуальнае навучанне soft skills анлайн і афлайн.

TALKGYM

Анлайн і афлайн трэнінгі для развіцця навыкаў камунікацыі і вядзення перамоў.

Наталля Дармель

Коўчынг, трэнінгі і групавыя праграмы на тэму эмацыянальнага інтэлекту і эфектыўнай камунікацыі.

ECoach.by

Партал натуральнага развіцця, які прапануе асабістыя і карпаратыўныя эннеа-трэнінгі, навучанне і коўчынг.

На працягу доўгага часу беларускі адукацыйны бізнес паступова працягваў развівацца анлайн, што заўсёды дапамагала ў росце бізнесу і выхадзе на новыя рынкі. Пандэмія і апошнія 2 гады актыўнай эміграцыі беларускіх спецыялістаў паспрыялі выхаду шматлікіх адукацыйных праектаў у анлайн і стварэнню новых прадуктаў у галіне адукацыі ў лічбавым асяроддзі.

Мы адчуваем, што ў бліжэйшы час беларускі рынак адукацыйных тэхналогій будзе працягваць расці. З'яўленне новых кампаній, індывідуальных трэнераў і кансультантаў будзе спрыяць развіццю адукацыйнага сектару ў Беларусі і па-за яе межамі, што робіць ідэю далучыцца да гэтага трэнду ўсё больш перспектыўнай.


Дадаць свой бізнес або праект
Дасылайце інфармацыю пра ваш прадукт у галіне адукацыі і ён з'явіцца на мапе!
Made on
Tilda