Як зваротная сувязь уплывае на матывацыю і вынікі вучняў?
Як даваць якасную зваротную сувязь?
Нажаль, нельга сказаць, што вучні заўсёды атрымоўваюць добрую зваротную сувязь. Каментуючы працу другога чалавека, людзі звычайна трапляюць у адну з дзвюх катэгорый:
Легендарны баскетбольны трэнер Джон Вудэн
Даведацца, як не апынуцца ў адной з гэтых катэгорый і даваць якасную зваротную сувязь, якая будзе найлепшым чынам адбівацца на выніках вучняў і іх матывацыі, – гэта тое, што можа зрабіць кожны настаўнік для хуткага і гарантаванага паляпшэння поспехаў сваіх вучняў. І менавіта пра гэта і пойдзе гаворка ў дадзеным артыкуле.
Нашмат больш, чым адзнакі. Віды зваротнай сувязі
Гаворачы пра зваротную сувязь паміж настаўнікам і вучнем, мы часцей за ўсё думаем пра адзнакі. Але далёка не толькі з дапамогай адзнак можна ацаніць працу вучняў і накіраваць іх намаганні ў неабходны бок. Варта не забывацца выкарыстоўваць і іншыя віды зваротнай сувязі, такія як вусная размова з вучнем, пісьмовыя каментары да задання, жэсты і гэтак далей.
Зваротную сувязь, якую вы прапаноўваеце вучням, звычайна можна падзяліць на наступныя групы:
Парада. Вы не цалкам задаволены працай вучня, таму даяце яму параду, якая дапаможа выправіць сітуацыю і зрабіць заданне лепш у будучыні.
Крытыка. У выпадку крытыкі вы таксама не задаволены зробленай працай і выказваеце свае заўвагі. У адрозненні ад парады крытыка не змяшчае інструкцый па паляпшэнні якасці выканання задання ў будучыні.
Камплімент. Вы цалкам задаволены працай вучня і акцэнтуеце ўвагу на момантах, якія найбольш спадабаліся вам у зробленай працы.
Прапанова. Вы таксама задаволены вынікамі працы, але, у адрозненні ад кампліменту, дадаткова робіце прапановы, як дасягнуць яшчэ больш выдатных вынікаў у наступны раз.
Магчыма, вучань зрабіў менш памылак, чым у папярэдняй працы ці выкарыстаў незвычайны спосаб рашэння задачы. Ваша ўвага да маленькіх і вялікіх перамог дасць вучням тую падтрымку, якая неабходна для падтрымання матывацыі і проста добрага самаадчування.
“У цябе пакуль што не вельмі паспяхова атрымоўваецца рашаць задачы такога тыпу”, “Я бачу, што табе пакуль складана выкарыстоўваць гэтую граматычную канструкцыю”. Менавіта “пакуль што” дае вучню падказку, што цяжкасці ў вывучэнні гэтых тэмаў часовыя і могуць быць пераадолены ў будучыні.
Алгарытм эфектыўнай зваротнай сувязі
Аб’ядноўваючы ўсе прынцыпы, якія былі абмеркаваны вышэй, а таксама дапаўняючы іх рэкамендацыямі з блогу брытанскага настаўніка Роса МакГіла і парадамі арганізатараў адной з буйнейшых канферэнцый TED, можна прыйсці да наступнага алгарытму эфектыўнай зваротнай сувязі.
5. Падтрымлівайце дыялог паміж вучнямі
6. Дапамагайце рабіць высновы
7. Задайце пытанне
Гэтыя простыя прынцыпы дазволяць вам даваць сваім вучням сапраўды якасную зваротную сувязь, якая не толькі будзе кожны раз паляпшаць іх вынікі, але і падтрымліваць іх матывацыю на цяжкім шляху да новых ведаў.