Працоўная памяць – наш ментальны працоўны стол. Тут мы захоўваем тую інфармацыю, якая патрэбна нам у дадзены момант і актыўна з ёй працуем. Пры непасрэдным удзеле працоўнай памяці мы рашаем матэматычныя задачы, разумеем тэкст пры чытанні, пракручваем у галаве толькі што атрыманую інфармацыю. З дапамогай працоўнай памяці вучні разумеюць і выконваюць заданні настаўніка.
Працоўная памяць – складаная многакампанентная сістэма, якая, згодна з мадэллю
Алана Бэддэлі, складаецца з чатырох элементаў.