Інвестыцыі ў адукацыю здольныя як спрыяць вырашэнню сацыяльных праблем, так і мець станоўчы ўплыў на поспехі бізнесу. Інвестыцыі ў адукацыю – эфектыўны спосаб дасягнення мэтаў кампаній і інвестараў, якія імкнуцца палепшыць фінансавыя вынікі, а таксама рэалізоўваць ESG стратэгію.
Многія лідары сёння сумняюцца ў надзейнасці ESG падыходу па прычынах адсутнасці дакладных метрык выяўлення экалагічнага і сацыяльнага ўплыву кампаніі. Распрацоўка надзейных і зразумелых метрык, якія будуць ацэньваць уклад бізнесу ў вырашэнне глабальных праблем – адна з асноўных задач ESG індустрыі.
Эксперты мяркуюць, што рэалізацыя ESG стратэгіі кампаніі праз супрацоўніцтва з сектарам адукацыі – гэта магчымасць мець дакладныя метрыкі поспеху, а таксама магчымасць вырашэння каротка- і доўгатэрміновых выклікаў, з якімі сутыкаецца сучасны бізнес, такіх як недахоп неабходных кампетэнцый.
Адукацыя ў галіне ўстойлівага развіцця – патрабаванне сучаснага часу. Усё больш адукацыйныя ўстановы ва ўсім свеце робяць акцэнт на навучанне школьнікаў і студэнтаў асноўным прынцыпам устойлівасці і такая тэндэнцыя мусіць толькі набіраць тэмпы.
Магчымасці для беларускага адукацыйнага бізнесуНягледзячы на шырокі сусветны трэнд на вядзенне бізнесу з улікам прынцыпаў устойлівага развіцця, канцэпцыя ўстойлівага бізнесу і ESG застаецца даволі новым і безумоўна актуальным накірункам развіцця для беларускага рынку.
Па інфармацыі
Сеткі Глабальнай дамовы ў Беларусі, у бліжэйшы час на дзяржаўным узроўні плануецца распрацоўка мер падтрымкі для кампаній, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца прынцыпамі ўстойлівага развіцця,
а менавіта тых, хто будзе фінансаваць ці рэалізовываць зялёныя праекты, што стане дадатковай матывацыяй для кампаній уключыць ESG у парадак дня.У хуткім часе мы будзем назіраць імклівы рост запыту на ESG-спецыялістаў і адукацыйная праграмы ў галіне ўстойлівага развіцця. У адрозненні ад іншых рэгіёнаў і краін-суседзяў, у Беларусі не рыхтуюць спецыялістаў па ўстойліваму развіццю, што робіць ESG-адукацыю перспектыўнай нішай для навучання і стварэння адукацыйных прадуктаў.