Ці мусяць настаўнікі зарабляць больш?

Як заробак настаўнікаў уплывае на якасць адукацыі?

Якасць выкладання – адзін з самых істотных фактараў, які ўплывае на агульны ўзровень адукацыі і вынікі вучняў. У 2019 годзе Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) прааналізавала дадзеныя даследаванняў праведзеных у 31 краіне і вынайшла ўстойлівую ўзаемасувязь паміж кагнітыўнымі здольнасцямі настаўнікаў і вынікамі вучняў.
Даследчыкі параўналі дадзеныя двух іспытаў: тэсціравання PISA (Programme for International Student Assessment), якое выкарыстоўваецца для ацэнкі матэматычнай, чытацкай і прыродазнаўчай пісьменнасці вучняў, і тэсціравання PIAAC (Program for the International Assessment of Adult Competencies), якое праводзіцца з нагодай ацэнкі кампетэнцый дарослых, у дадзеным выпадку настаўнікаў. На падставе прааналізаваных дадзеных даследчыкі прыйшлі да высновы: чым больш развіты кагнітыўныя здольнасці настаўніка, тым вышэй вынікі вучняў.

Разумнейшы настаўнік навучае разумнейшых вучняў.

Залежнасць паміж гэтымі паказчыкамі сапраўды высокая. Узаемасувязь назіраецца менавіта паміж паказчыкамі настаўнікаў, а не сярэдніх здольнасцяў усіх дарослых у краіне.
Таксама эфект залежыць ад сферы ведаў.

Больш высокія навыкі настаўнікаў у матэматыцы паляпшаюць поспехі вучняў менавіта ў межах гэтага тэсту, і наадварот, выдатныя здольнасці чытання для настаўнікаў азначаюць больш высокую чытацкую пісьменнасць вучняў.


Па ацэнкам даследчыкаў паляпшэнне кагнітыўных здольнасцей настаўнікаў на адно стандартнае адхіленне павышае вынікі вучняў на 10-15%.
Спецыялісты лічаць, што менавіта паляпшэнне кагнітыўных здольнасцей настаўнікаў можа скараціць розніцу ў акадэмічных поспехах паміж вучнямі розных краін свету.
Па назіранням даследчыкаў адзін з галоўных фактараў, які ўплывае на сярэдні ўзровень кагнітыўных навыкаў адукатараў – гэта заробак.

Часцей за ўсё ў краінах, дзе настаўнікам плацяць больш, людзі з больш высокімі кагнітыўнымі здольнасцямі становяцца настаўнікамі.

Так у Карэі і Фінляндыі, краінах, з аднымі з вышэйшых паказчыкаў акадэмічных поспехаў вучняў настаўнікамі становяцца топ 5-10% выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў. У той жа час у Карэі настаўнікі зарабляюць 78% усіх грошай, якія трацяцца на выплату заробкаў.
Такім чынам больш шчодрая аплата працы настаўніка дазваляе прывабліваць у прафесію больш падрыхтаваныя кадры, што спрыяе больш высокім акадэмічным поспехам вучняў у будучыні.

Дадатковым эфектам ад павышэння заробкаў у сферы адукацыі з’яўляецца фарміраванне гендарнага балансу ў прафесіі настаўніка, якая на сённяшні дзень з’яўляецца пераважна жаночай.


Нягледзячы на сведкі спрыяльнага эфекту больш высокай аплаты працы настаўнікаў, у многіх краінах свету заробак выкладчыкаў не вытрымлівае параўнання з прафесіямі, патрабуючых аналагічнага ўзроўню падрыхтоўкі. Статыстыка па ЗША паказвае, што ў сярэднім настаўнікі зарабляюць на 20% менш, чым людзі іншых прафесій з аднолькавым досведам і ўзроўнем адукацыі.
Падобная сітуацыя назіраецца ў Швецыі, Нарвегіі і многіх іншых развітых краінах.

Сярод палітыкаў, даследчыкаў і простага насельніцтва не сціхаюць спрэчкі: ці мусяць настаўнікі зарабляць больш і ці зможа большая аплата працы падняць узровень адукацыі і скараціць адставанне ад лідараў адукацыі, такіх як Сінгапур, Кітай, Эстонія, Японія і Фінляндыя.

За апошнія дзесяцігоддзі даследчыкамі былі сабраныя шматлікія доказы таго, што павышэнне заробкаў настаўнікаў сапраўды спрыяе павышэнню ўзроўню адукацыі. Тым не менш, такая мера не заўсёды прыводзіць да жаданых вынікаў. Чаму так адбываецца і якія фактары ўплываюць на эфектыўнасць гэтай стратэгіі?
Больш значыць лепш?

Заробак настаўнікаў адрозніваецца паміж рознымі краінамі свету ў значнай ступені. Настаўнікі ў Швейцарыі зарабляюць у 4 разы больш, чым настаўнікі ў Ізраілі. Ці з’яўляецца гэтая розніца істотнай для акадэмічных вынікаў вучняў і агульнай якасці адукацыі? І ці заўсёды больш азначае лепш?
На гэтае пытанне вырашалі адказаць еўрапейскія навукоўцы.

Нягледзячы на агульнае захоўванне тэндэнцыі, што больш высокі заробак настаўніка адпавядае вышэйшым акадэмічным вынікам вучняў, іншыя фактары, такія як суадносіны колькасці вучняў і настаўнікаў, а таксама колькасць кантактных гадзін з настаўнікам могуць мець істотны ўплыў на якасць адукацыі.

Аналіз дадзеных па аплаце працы настаўніка і якасці адукацыі ў краіне дазваляе правесці ацэнку эфектыўнасці выкарыстання такога фактару, як заробак у павышэнні якасці адукацыі.
Разглядаючы графік можна заўважыць, што эфектыўнасць і аб’ём аплаты працы настаўніка не знаходзяцца ў лінейнай залежнасці.

Так, амаль самыя высокія ў свеце, заробкі швейцарскіх настаўнікаў не робяць гэтую краіну лідарам у сферы адукацыі, што сведчыць аб нізкай эфектыўнасці выкарыстання заробку для павышэння ўзроўню выкладання ў гэтым выпадку.

У той жа час такія краіны як Карэя і Фінляндыя прапануюць хоць і высокія, але ніжэйшыя за Швейцарыю заробкі для настаўнікаў, але дасягаюць вышэйшых вынікаў у пытаннях якасці адукацыі.

Такім чынам нельга разглядаць стратэгію павышэння заробкаў настаўнікаў, як гарантаваны спосаб вырашэння праблемы нізкага ўзроўню адукацыі. Высокі заробак сапраўды спрыяе росту ўзроўню адукацыі, але не гарантую лінейны рост вынікаў вучняў з ростам фінансавай забяспечанасці настаўнікаў.
Як хутка чакаць вынікаў? Досвед Інданэзіі

Варта заўважыць, што выкарыстанне стратэгіі павышэння заробкаў настаўнікаў можа не прыводзіць да хуткага пазітыўнага ўплыву на якасць адукацыі.
Так у пачатку 2000-х гадоў улады Інданэзіі вырашылі павялічыць расходы на адукацыю да 20% ад дзяржаўнага бюджэту.

У выніку ў перыяд з 2006 па 2015 год настаўнікі, якія падыходзілі пад умовы праграмы, атрымалі павышэнне зарплаты амаль на 2/3.

Дзеля таго каб атрымаць павышэнне заробку, неабходна было прайсці працэс сертыфікацыі. Кожны год выдзяляліся квоты на настаўнікаў, якія маглі быць атэставаны, што дазволіла параўнаць уплыў павышэння аплаты працы настаўнікаў на якасць адукацыі.

Якіх вынікаў атрымалася дасягнуць з дапамогай дадзенай стратэгіі?
Па выніках апытанняў настаўнікі былі значна больш задаволены сваёй працай, менш выкладчыкаў былі вымушаны працаваць на 2 работах і адчуваць фінансавы стрэс.

Але нягледзячы на значны станоўчы эфект стратэгіі на самаадчуванне настаўнікаў ніякіх змен у акадэмічных поспехах вучняў не назіралася.

Тым не менш, аўтары сцвярджаюць, што адсутнасць павышэння вынікаў тэсціравання вучняў не азначае адсутнасць станоўчага эфекту ад павышэння заробкаў настаўнікаў, і спадзяюцца, што такім чынам атрымаецца зрабіць прафесію настаўніка больш прывабнай для таленавітых выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.

Але неабходна заўважыць, што істотны эфект ад павышэння ўзроўню падрыхтоўкі настаўнікаў можна будзе заўважыць толькі праз 30-40 год, калі адбудзецца поўная змена прафесіяналаў, працуючых у сферы адукацыі.

Многія спецыялісты таксама звяртаюць увагу на неабходнасць улічваць кампетэнцыі і здольнасці настаўнікаў пры назначэнні заработная платы, асцерагаючыся таго, што высокі заробак можа быць у той жа ступені прывабны для некампетэнтных кандыдатаў.

Павышэнне заробку і вопыт настаўніка

Папулярнай стратэгіяй размеркавання заробку паміж настаўнікамі з’яўляецца павышэнне зарплаты ў залежнасці ад прафесійнага вопыту настаўніка. Паўстае пытанне: ці з’яўляецца такі спосаб размеркавання эфектыўным з пункту гледжання павышэння якасці адукацыі?
Адно з буйных даследаванняў на гэтую тэму было праведзена ў Тэхасе. Прааналізаваўшы дадзеныя шматгадовых назіранняў даследчыкі прыйшлі да высновы, што эфект ад павышэння заробкаў настаўнікаў, у выглядзе зніжэння цякучасці кадраў і паляпшэння акадэмічных поспехаў вучняў, можа знаходзіцца пад уплывам розных паказчыкаў.
Так было выяўлена, што эфектыўнасць павышэння заробку на якасць адукацыі залежыць ад вопыту настаўніка. Максімальны пазітыўны эфект назіраецца напачатку кар’еры настаўніка і, пасля паступовага зніжэння, зусім знікае праз 19 год вопыту выкладання.
Такім чынам дзеля павышэння якасці адукацыі варта аказваць большую фінансавую падтрымку пачынаючым свой шлях у адукацыі настаўнікам.
Аўтары даследавання тлумачаць гэтае назіранне наступным чынам: павышэнне заробку маладых спецыялістаў з’яўляецца для іх матывацыяй заставацца ў прафесіі і развівацца ў ёй, што натуральным чынам павышае якасць выкладання за кошт павышэння сярэдняга вопыту настаўнікаў.

У той жа час, эфект павышэння зарплаты не залежыць ад прадмета выкладчыка і гендару.

На падставе ўсяго абмеркаванага вышэй можна прыйсці да высновы, што фінансавая забяспечанасць настаўнікаў спрыяе павышэнню ўзроўня выкладання за кошт прыходу ў прафесію больш таленавітых спецыялістаў і зніжэння ўзроўню адтоку кадраў. У той жа час варта разумець, што простае павышэнне заробкаў настаўнікаў не прывядзе да лінейнага і хуткага росту ўзроўня адукацыі ў краіне.

Спасылкі на крыніцы:

Карыстайцеся пашырэннямі для аўтаматычнага перакладу


1. Большы заробак вядзе да больш разумных настаўнікаў, кажа глабальнае даследванне артыкул на EducationWeek
2. Ці робяць больш разумныя настаўнікі вучняў больш разумнымі? Артыкул на Education Next
3. Ці варта плаціць настаўнікам больш? Сведкі з Тэхаса вынікі даследвання
4. Цэннасць больш разумных настаўнікаў. Міжнародныя сведкі пры кагнітыўныя здольнасці настаўнікаў і вынікі вучняў. Вынікі даследвання
5. Ці можна купіць малпаў арахісам? Крос-аналіз аплаты настаўнікаў і поспехаў вучняў
6. Што мы даведаемся з павелічэння заробкаў настаўнікаў у Інданэзіі? Артыкул на WorldBank
7. Гайд Unesco "Палітыка для настаўнікаў"
Made on
Tilda