Як запусціць свой
анлайн курс?

Практычнае кіраўніцтва. Частка 5

Абраную платформу можна запаўняць кантэнтам.

У анлайн курсах часцей за ўсё выкарыстоўваецца відэа фармат. Відэа-урокі могуць быць запісаны загадзя (асінхроннае навучанне) ці адбывацца ў жывым рэжыме (сінхроннае навучанне).

Курс можа дапаўняцца тэстамі, тэкстамі, аўдыа і іншымі формамі.
Усе варыянты могуць спалучацца ў розных камбінацыях у рамках аднаго курса.

У чарговай частцы кіраўніцтва пойдзе гаворка пра стварэнне відэа кантэнту для вашых курсаў. 

Крыніца: сэрвіс Canva
Падрыхтоўка сцэнару

Каб зрабіць выступ структураваным і пазбегнуць непатрэбных паўзаў, прапрацуйце падрабязны сцэнар відэароліка. Пачніце відэа з самага цікавага матэрыялу або коратка раскажыце, пра што будзе ўрок.

Каб не згубіцца па меры выкладання матэрыялу можна размясціць тэзісны план урока на сцяну за экранам ці адразу на экране з дапамогай заметак.

Праца з гукам

Згодна з распаўсюджаным меркаваннем экспертаў відэа індустрыі, гук складае 51% відэа.

Недастатковая ўвага да якасці гуку - распаўсюджаная і фатальная памылка, якая значна абмяжоўвае магчымасці відэа выконваць сваю функцыю.

Забяспечыць добрую якасць гуку можна без істотных выдаткаў і намаганняў.

Абсталяванне для якаснага гуку ў вашых відэа

  • Мікрафон

    Нават самы просты мікрафон-пятлічка здольны значна павялічыць якасць гуку.


    Кошт такога мікрафона пачынаецца ад 10 BYN. Пасля можна інвеставаць у больш дарагую, прафесійную тэхніку.

  • Памяшканне

    Пазбегнуць рэха і атрымаць больш якасны гук без перашкод дапаможа наяўнасць тэкстылю ў пакоі.


    Пасцяліце дыван, дадайце падушкі і пледы на канапу.

    Запісаць гук для асінхронных відэа можна пад коўдрай (сур'ёзна), што дапаможа атрымаць высокую якасць гуку ў дамашніх умовах.

  • Audacity

    Карысная бясплатная праграма, якая дапамагае запісаць гук у фармаце wav (больш высокая якасць, чым mp3).


    Audacity таксама дазваляе рэдагаваць аўдыа (пазбаўляцца ад шумоў, рэдагаваць гучанне асобных частот).

Праца з голасам

Не менш важным пытаннем з'яўляецца тон і голас выкладчыка. Нейравізуальзацыя паказвае, што тонкія, рэзкія галасы маюць негатыўны ўплыў на эмацыянальны фон слухача.

Менавіта таму палітыкі і дыктары з высокім ад прыроды голасам часта звяртаюцца да спецыялістаў па пастаноўцы голасу.
Размяшчэнне выкладчыка ў кадры

Размяшчэнне аўтара ў кадры моцна ўплывае на зацікаўленасць кліента і якасць відэа. Вось некалькі асноўных правіл:

  • Галава і рукі цалкам знаходзяцца ў кадры
  • Аўтар знаходзіцца ў сярэдзіне кадра
  • Фон не перагружаны дэталямі. Нейтральны або супадае з тэматыкай відэа
  • Позірк накіраваны ў камеру, а не на экран
Крыніца: сэрвіс Canva
Асвятленне

Немагчыма стварыць якаснае відэа без добрага асвятлення.
Упэўніцеся, што ва ўсіх крыніцах асвятлення стаяць аднолькавыя лямпачкі (халоднае ці цёплае святло). Гэта дапаможа пазбегнуць расфакусіроўкі камеры.

Калі вы носіце акуляры, паспрабуйце пазбегнуць блікаў і не карыстайцеся кальцавым святлом. Яно можа непрыгожа адбівацца ў акулярах.
Схемы растаноўкі асвятлення
Размясціце лямпы, якія вы маеце дома ці ў офісе па адной з схем, якія прадстаўлены вышэй.

Калі святла недастаткова - паспрабуйце набыць больш яркія лямпачкі перад тым, як набываць новае абсталяванне.

Запішыце сваё першае відэа

1
Абярыце тэму, якая вызывае больш за ўсё пытанняў у вашай індустрыі.

2
Усталюйце любую праграму захопу экрану, якая вам падабаецца і запішыце сабе і візуальнае суправаджэнне.
3
Уключыце рэжым відарыс у відарысе, каб прыстасавацца да таго, што вы бачыце сябе на экране.
4
Сачыце, каб ваша галава і рукі цалкам знаходзіліся ў кадры.
5
Апублікуйце відэа на адукацыйнай платформе або сайце, дадайце тэставае ці творчае заданне пасля відэа.
6
Папрасіце кагосьці са сваёй аўдыторыі праглядзець відэа і выканаць заданне. Ці зразумелі яны асноўную ідэю відэа?
7
Якое відэа вы хочаце зрабіць далей? Што змяніць? Што паспрабаваць?
Аптымальная працягласць асінхроннага відэа - 3-12 хвілін.
Праграмы для запісу асінхронных відэа

Для запісу асінхронных відэа можа спатрэбіцца проста камера ці сэрвіс для запісу агучаных прэзентацый.

Калі вы не карыстаецеся візуальнымі сродкамі ці выкарыстоўваеце фізічныя візуальныя інструменты, напрыклад дошку, то вам патрэбна звычайная камера на тэлефоне, кампутары ці іншая відэа-камера.

Калі ж вы карыстаецеся слайдамі, вам спатрэбіцца праграма для запісу агучаных прэзентацый, такая як Canva, з якой мы пазнаёмімся ў наступнай частцы кіраўніцтва.

Шукайце працяг у наступных публікацыях.


Made on
Tilda