Як запусціць свой
анлайн курс?

Практычнае кіраўніцтва. Частка 4

У гэтай частцы кіраўніцтва вы пазнаёміцеся яшчэ з некалькімі інструментамі для размяшчэння і правядзення анлайн курсаў: 

Курс у сацыяльных сетках

Пачаць курс можна і без выкарыстання электронных платформ, адразу ў сацыяльных сетках.

Для гэтага неабходна стварыць асобны акаўнт у Instagram, Facebook, Telegram ці іншай сацыяльнай сетцы ці мэсанджэры, які падабаецца вам і карыстаецца папулярнасцю сярод кліентаў.
  • Бясплатна
  • Проста ў карыстанні
  • Можна сумясціць правядзенне курса з яго рэкламай і прасоўваннем
  • Правядзенне відэа-урокаў у фармаце відэа-званкоў і прамых эфіраў
  • Неабходна карыстацца дадатковымі рэсурсамі для захавання матэрыялаў курса
  • Мала магчымасцяў для інтэрактыўных заданняў
  • Карыстанне сацсеткай можа быць забаронена ў пэўных краінах
Каб запусціць свой курс у сацыяльнай сетцы дастаткова стварыць прыватны акаўнт і дазваляць прагляд акаўнту кліентам пасля аплаты.

Матэрыялы курса (тэкставыя і відэа) можна захоўваць на сэрвісах, такіх як Google Drive, Yandex Disk, DropBox. Спасылку на доступ да дыскаў можна захаваць у апісанні профілю.
У некаторыя сацсеткі (такія як Telegram) матэрыялы можна дасылаць напрамую.
Відэа-урокі можна праводзіць з дапамогай убудаваных відэа-выклікаў і прамых эфіраў, а таксама з дапамогай публікацыі спасылак на іншыя сэрвісы.

Курс у Telegram

Разглядзім працэс запуску курса ў сацыяльных сетках на прыкладзе папулярнага мэсанджэра - Telegram.

Хутчэй за ўсё вы і вашы кліенты ўжо маеце акаўнт у гэтай праграме, але, калі не, зарэгістравацца можна праз нумар тэлефона. Праграма спампоўваецца на тэлефон ці камп'ютар (весці курс зручней на камп'ютары).

Падрабязная інструкцыя па рэгістрацыі ёсць па спасылцы: Інструкцыя для рэгістрацыі ў Telegram.

Весці курс зручней з дапамогай канала. Каб стварыць канал абярыце адпаведную функцыю на бакавой панэлі, дадайце імя курса, лагатып і апісанне. Робім канал прыватным.
У наладах канала абіраем функцыю "Дадаць суполку". Пасля вы будзеце мець канал і чат вашага курса. Гэта дапаможа арганізаваць публікацыю матэрыялаў і камунікацыю паміж вамі і ўдзельнікамі курса.
Канал для:
  • Публікацыі галоўнай інфармацыі (апісанне курса, расклад, дэдлайны, патрабаванні)
  • Матэрыялаў курса (відэа, тэкст, галасавыя паведамленні, спасылкі на праграмы для выканання тэстаў і інш.)
  • Выканання заданняў (адказваць на пытанні і дасылаць гатовыя заданні кліенты могуць у каментары)
Чат для
  • Адказаў на пытанні
  • Абмену досведам
  • Нефармальнай камунікацыя
  • Абмеркавання ходу выканання заданняў
  • Тлумачэння незразумелых момантаў
Такое раздзяленне дапаможа кліентам не губляць самую важную інфармацыю і ў той да час мець магчымасць камунікацыі з іншымі ўдзельнікамі і выкладчыкамі.
Кліенты мусяць публікаваць адказы на пытанні ў каментарах пад заданнем, так вы зможаце не губляць іх адказы.

Для правядзення жывых відэа-урокаў дасылайце спасылкі на іншыя платформы ў канал курса.

Microsoft Teams

Microsoft Teams - комплексная платформа для анлайн навучання, якая дазваляе праводзіць відэа-урокі, размяшчаць матэрыялы і праводзіць тэсты ў рамках адной платформы.

Доступ да сэрвісу можна атрымаць зарэгістраваўшыся праз акадэмічны адрас электроннай пошты, які будзе неабходна выкарыстоўваць і выкладчыкам і кліентам.

Індывідуальным адукатарм можна разглядзець варыянт карыстання персанальным пакетам, які дазваляе мець чат з вучнямі і праводзіць анлайн-заняткі.
Крыніца: сэрвіс Canva

Спецыялізаваныя платформы

Калі дазваляе бюджэт, можна разглядзець варыянты платных адукацыйных платформ, якія дазваляюць стварыць сайт, загрузіць матэрыялы і прасоўваць свой анлайн курс у рамках адзінай платформы. Кошт за карыстанне такімі платформамі пачынаецца прыкладна са 70-100 $ у месяц.

Сэрвісы для правядзення відэа-урокаў

Для правядзення курса ў сінхронным ці змешаным фармаце вам спатрэбяцца стрымінгавыя сэрвісы.

Варта разумець, што поспех навучання на такіх сэрвісах залежыць ад таго, на колькі добра вашы кліенты ўмеюць працаваць у праграме.
Перад курсам абавязкова дашліце кліентам інструкцыю, як зарэгістравацца на платформе з мабільных прылад і з кампутара.

Правядзіце ўстановачную сустрэчу і разбярыцеся з усімі тэхнічнымі момантамі. Папрасіце кліентаў уключыць/выключыць мікрафон/камеру, паставіць рэакцыю, задаць пытанне ў чаце.
Прапануйце дапамогу ўсім, каму яна патрэбна.

Будзе добра, калі на вашых занятках будзе прысутнічаць мадэратар - чалавек, які ўмее працаваць з сэрвісам, будзе вырашаць тэхнічныя моманты, дасылаць у чат неабходныя спасылкі, сачыць за пытаннямі ў чаце.
Сэрвіс цалкам бясплатны. Не патрабуе рэгістрацыі і дазваляе праводзіць заняткі да 100 чалавек без абмежаванняў па часе. Відэа-урок можна дадаць у свой расклад у Google каляндар.

Сэрвіс працуе з кампутара і тэлефона. На тэлефон трэба загадзя ўсталяваць мабільную праграму.

  • Да 100 чалавек
  • Няма абмежаванняў
  • У браўзеры на кампутары і
    праз мабільную праграму
Дазваляе праводзіць неабмежаваную колькасць канферэнцый да 100 чалавек да 40 хвілін. Неабходна зарэгістравацца на сэрвісе і спампаваць праграму для мабільных прылад.
  • Да 100 чалавек
  • 40 хвілін
  • У браўзеры на кампутары і
    праз мабільную праграму
Інструкцыя па працы ў Zoom даступна па спасылцы. Гэту інструкцыю можна дасылаць кліентам перад пачаткам курса.
Тарыфы
Дазваляе праводзіць неабмежаваную колькасць канферэнцый да 100 чалавек да 60 хвілін. Рассылаць запрашэнні на канферэнцыю можна праз электронную пошту, дадаць канферэнцыю ў Google каляндар. Для старту канферэнцыі неабходны толькі акаўнт Google.

! Дэманстрацыя экрана працуе толькі ў браўзеры Google Chrome.
  • Да 100 чалавек
  • 60 хвілін
  • У браўзеры на кампутары і
    праз мабільную праграму
У бясплатнай версіі праграмы (персанальны план) ёсць магчымасць праводзіць сустрэчы адзін на адзін да 30 гадзін і групавыя сустрэчы да 60 хвілін. Сэрвіс робіць аўтаматычныя субтытры (у бясплатнай версіі толькі на англійскай мове).
  • Да 100 чалавек
  • 60 хвілін для групавых
    і 30 гадзін для сазвонаў
    адзін на адзін
  • У браўзеры на кампутары і
    праз мабільную праграму

Шукайце працяг у наступных публікацыях.


Made on
Tilda