Як запусціць свой
анлайн курс?

Практычнае кіраўніцтва. Частка 3

Сёння мы працягваем гутарку пра платформы і сэрвісы для размяшчэння вашых анлайн курсаў. У 3 частцы кіраўніцтва вы пазнаёміцеся з наступнымі інструментамі:
Крыніца: сэрвіс Canva
Выкарыстанне Google Classroom простае і інтуітыўнае, але варта заўважыць, што сэрвіс прапаноўвае толькі вузкі набор самых неабходных функцый.

Тут вы можаце весці перапіску з кліентамі, размяшчаць матэрыялы, даваць заданні і праводзіць відэа-урокі.

Бясплатнае карыстанне сэрвісам дазваляе навучаць да 200 кліентаў у дзень і праводзіць відэа-урокі да 100 чалавек не больш за 60 хвілін.
Кошт падпіскі з меншай колькасцю абмежаванняў пачынаецца з 3$ за кожнага кліента ў год.

Над курсам могуць працаваць некалькі аўтараў адначасова, але няма магчымасці дадаць карыстальнікаў у ролі мадэратараў ці адміністратараў.

Ёсць журнал вынікаў, які дазваляе сачыць за поспехамі кліентаў.
  • Бясплатны
  • Просты і мінімалістычны
  • Мінімум функцый -> мінімум налад
  • Добра інтэгруецца з іншымі сэрвісамі Google
  • Ёсць мабільны дадатак
  • Над курсам могуць працаваць некалькі выкладчыкаў адначасова
  • Мала ўбудаваных магчымасцяў (няма функцыі аплаты, мапы курса)
  • Менш інтэрактыўны, чым іншыя сэрвісы (заданні толькі ў форме тэстаў і каментароў)
  • Рызыка распаўсюджвання вашых матэрыялаў (няма забароны спамповак)
Рэгістрацыя на Google Classroom
  • Для старту працы ўвядзіце ў пошукавую сістэму "Google Classroom" ці перайдзіце па спасылцы.

    Для рэгістрацыі выкарыстоўвайце свой акаўнт Google (example@gmail.com).

    Пасля ўваходу ў свой акаўнт вы патрапіце на наступную старонку.
Рэгістрацыя кліентаў адбываецца таксама праз акаўнт Google. Ён ёсць ва ўсіх уладальнікаў смартфонаў на сістэме Android. Калі не, акаўнт можна проста стварыць у браўзеры Google.
Абіраем варыянт "Стварыць курс". І абіраем варыянт, што вы не карыстаецеся праграмай у навучальнай установе.

Гэта неабходна каб вы і вашы кліенты змаглі трапіць на курс праз персанальны адрас электроннай пошты.
Запаўняем форму з апісаннем курса. Абавязковым з'яўляецца толькі поле з назвай.

Інструменты Google Classroom

На галоўнай старонцы курса знаходзіцца стужка навін. Тут вы зможаце публікаваць матэрыялы і асноўную інфармацыю. Кліенты змогуць каментаваць запісы і задаваць пытанні.
Ёсць магчымасць змяніць малюнак вокладкі курса.
Дадаць заданні можна ў адпаведнай укладцы.

Доступ да курсу на Google Classroom

Запрасіць кліентаў на курс зручней за ўсё з дапамогай адрасу іх электроннай пошты ці даслаўшы ім спасылку на доступ да курсу.
Таксама вы можаце запрашаць іншых выкладчыкаў і працаваць над курсам разам. Для гэтага трэба адкрыць акно "Карыстальнікі" і дадаць новага выкладчыка праз спасылку ці адрас электроннай пошты.
Лепш ствараць асобныя класы для кожнай групы кліентаў і для кожнага асобнага выкладчыка.

Такім чынам будзе магчымасць селектыўна дасылаць навіны і хатнія заданні, а таксама абмяркоўваць усе пытанні курса ў прыватнасці сваёй групы. Google Classroom не мае абмежаванняў па колькасці курсаў, якія вы можаце стварыць.

Заданні на Google Classroom

Сэрвіс дазваляе дадаць заданні наступных тыпаў. Вы можаце задаць заданні ўсім кліентам ці некаторым з іх. Можна дадаваць спасылкі на дадатковыя рэсурсы і сэрвісы.
Заданні можна каментаваць і налічваць за іх выкананне балы.
Можна абазначыць тэрмін здачы і крытэрыі ацэнкі.
Тэставыя заданні правяраюцца аўтаматычна.
Google Classroom відэа-урокі

Для правядзення жывых відэа-урокаў можна апублікаваць спасылку на канферэнцыю ў стужцы навін. Працэс арганізацыі жывых відэаканферэнцый мы разгледзім пазней.

Падрабязней пра Google Classroom

Вельмі прыемны ў карыстанні варыянт сярод бясплатных платформ для стварэння поўнафункцыянальных масавых адкрытых анлайн курсаў.

Гэта платформа дае свабодны хостынг і даволі зручныя інструменты для распрацоўкі ўрокаў і курсаў, яна бясплатная як для аўтараў, так і для кліентаў.

Сэрвіс складаней, чым Google Classroom, але даволі інтуітыўны. Платформа мае мабільную праграму і дазваляе весці перапіску з кліентамі, дасылае паведамленні.

Зарэгістравацца можна праз электронную пошту, пасля чаго вы зможаце загрузіць матэрыялы курса і даслаць запрашэнне на яго студэнтам, якія аплацілі навучанне.
  • Бясплатны
  • Адносна просты ў карыстанні
  • Шырокі функцыянал (відэа-урокі, тэсты, экзамены, форумы, размяшчэнне любых матэрыялаў)
  • Магчымасць аўтаматычнай праверкі заданняў і іх адкрыцця па меры праходжання модуляў курса
  • Вялікая колькасць не заўсёды актуальных функцый (вокны модуляў, старонак, тэм -> лёгка заблытацца)
  • Давядзецца патраціць пэўны час, каб навучыцца карыстацца ў поўнай ступені
  • Абмежаваныя магчымасці па дызайне

Рэгістрацыя і пачатак працы на Canvas

Рэгістрацыя на Canvas адбываецца праз любы адрас электроннай пошты. Сэрвіс даступны на рускай мове і мае зручны мабільны дадатак.
У працэсе рэгістрацыі вам трэба будзе абраць варыянт "Я настаўнік", пасля чаго вы трапіце на галоўную старонку, дзе зможаце стварыць новы курс.

Напаўненне курсаў на Canvas

Курсы на Canvas ствараюцца з модуляў.
У склад модуляў можна дадаць тэкст, файлы, тэсты, заданні і спасылкі.
Тэсціраванне можа прадугледжваць розныя тыпы пытанняў.

Ёсць магчымасць абраць, колькі раз кліенты могуць праходзіць тэсты і здаваць заданні.
Ёсць магчымасць убачыць курс так, як ён будзе выглядаць для кліентаў.




Па заканчэнні працы неабходна апублікаваць курс, пасля чаго кліенты атрымаюць паведамленне на электронную пошту.
Далучыць кліентаў да курса можна праз адрас іх электроннай пошты ў раздзеле "карыстальнікі".

Canvas працуе ў браўзеры на кампутары і праз дадатак на тэлефоне.

Падрабязней пра Canvas

Tilda гэта просты і функцыянальны канструктар, які дазваляе ствараць сайты без навыкаў праграмавання.

Тут вы зможаце і стварыць лэндзінг свайго курса і размясціць сам курс. Ёсць магчымасць зрабіць доступ да матэрыялаў курса толькі па рэгістрацыі пасля аплаты.

Навучанне працы з канструктарамі сайтаў патрабуе пэўнага часу, але пасля вы атрымаеце найбольш гнуткі інструмент, які дазволіць вам дасягнуць жадаймага выгляду вашага адукацыйнага прадукту.
  • Недарагі
  • Даволі просты ў карыстанні сэрвіс (без неабходнасці праграмавання)
  • Дазваляе стварыць сайт і курс на адной платформе (менш інструментаў)
  • Шырокія магчымасці кастамізацыі (лёгка дадаць відарысы, змяніць колеры і шрыфты)
  • Гатовыя шаблоны
  • Неабходна падключэнне старонніх сэрвісаў для правядзення відэа-урокаў
  • Неабходны час, каб навучыцца карыстацца сэрвісам (зрабіць старонку прыватнай, наладзіць адлюстраванне ў пошукавай сістэме, наладзіць формы)
Рэгістрацыя на Tilda

Для рэгістрацыі на Tilda неабходна дадаць адрас сваёй электроннай пошты і стварыць пароль.

Тарыфы на Tilda

Tilda дазваляе стварыць адзін сайт з абмежаваным функцыяналам бясплатна, аднак для стварэння курса мы раім вам адразу набываць падпіску.

Падпіска таксама дазваляе падключыць уласны дамен да свайго сайта. Так адрас вашай старонкі будзе выглядаць акуратна і вызываць больш даверу ў кліентаў.
  • http://mylovelysite.tilda.ws - прыклад бясплатнага дамену
  • http://вашдамен.by(com) - выгляд платнага дамену
Для пачатку працы хопіць персанальнага плана.
Шаблоны на Tilda

Па падпісцы вы зможаце адразу абраць шаблон створаны для продажу курсаў, што зробіць працу над вашым прадуктам больш простай.

Канструктар дазваляе змяніць колеры, малюнкі і тэкст. Дадаць неабходныя блокі і выдаліць непатрэбныя.

Прыватныя старонкі на Tilda

Каб зрабіць частку старонак вашага сайта зачыненымі, пераходзім у налады сайта ў раздзел персанальны кабінет.

Там вы знойдзеце падрябязную інструкцыю ад Tilda па працы з гэтай функцыяй.

Падрабязней пра стварэнне курсу на Tilda


Шукайце працяг у наступных публікацыях.


Made on
Tilda