Як запусціць свой
анлайн курс?

Практычнае кіраўніцтва. Частка 2

Пасля таго, як вы распрацавалі структуру і праграму курса можна пераходзіць да яго размяшчэння на анлайн платформах і сэрвісах.

Ніжэй вы можаце пазнаёміцца з анлайн інструментамі, якія дазваляюць праводзіць уласныя анлайн курсы, ствараць кантэнт і прысутнічаць адукатарам і адукацыйнаму бізнесу ў анлайн асяроддзі.
Крыніца: сэрвіс Canva

Выбар платформы

Нельга сказаць, што адна платформа будзе дакладна лепш за другую. Выбар мусіць залежыць выключна ад вашых патрэб.

Развіццё тэхналогій сёння дазваляе знайсці неабходныя інструменты пад любы запыт.

Шукайце неабходныя інструменты пад ваш фармат і бачанне. Гэта можа аказацца больш эфектыўным, чым прыстасаванне да папулярных платформ.
Паспрабуйце самі праходзіць курсы іншых выкладчыкаў і натхняйцеся іх ідэямі!

Існуе мноства варыянтаў рэсурсаў для правядзення анлайн курсаў, кожны з якіх мае свае станоўчыя і адмоўныя бакі.
Мы разгледзім некалькі варыянтаў:
Курс у сацыяльных сетках
Важна заўважыць!
  1. Істотным мінусам любой платформы з'яўляецца залежнасць ад яе. Цяжка змяніць сэрвіс, калі ўсе вашы матэрыялы знаходзяцца там. Існуе рызыка зачынення сэрвісу і павышэнне кошту падпіскі, калі ён платны.
  2. У незалежнасці ад таго, якую платформу ці інструмент вы абіраеце, забяспечце кліентаў падрабязнай інфармацыяй аб выкарыстанні гэтага рэсурсу. Зрабіць гэта можна ў фармаце тэкставага дакументу ці відэа. Часцей за ўсё сэрвісы адразу прапаноўваюць гатовую інструкцыю для новых карыстальнікаў (шукайце на афіцыйных сайтах). Таксама будзе карысна прадэманстраваць сутнасць работы з платформай падчас установачнай сустрэчы.
Stepik - буйнейшая адукацыйная платформа і канструктар анлайн курсаў нашага рэгіёну. Сэрвіс дазваляе ствараць як бясплатныя, так і платныя курсы, мае даволі шырокі спектр функцый і падтрымлівае розныя мовы, у тым ліку беларускую (не ўсе пункты перакладаюцца) і рускую.

Stepik дазваляе ствараць прыватныя курсы (на іх можна трапіць толькі па запрашэнню выкладчыка, такая функцыя даступна ў тарыфе для кампаній) і адкрытыя курсы (можна запісацца самастойна).

Таксама вы можаце ставарыць платныя і бясплатныя курсы.
Сэрвіс накіраваны на стварэнне асінхронных курсаў і не мае ўбудаванага сэрвісу для правядзення жывых відэа-урокаў. Тым не менш, вы можаце карыстацца платформай і для правядзення курсаў у змешаным фармаце.

Для гэтага публікуйце ўсе асінхронныя матэрыялы і заданні на платформе, а таксама дадайце ў матэрыялы курса спасылкі на жывыя ўрокі на другіх платформах, такіх як Zoom, GoogleMeet, Jitsi ці іншыя (пра іх пазней).

Платныя курсы на Stepik

Бясплатныя курсы можна ствараць цалкам бясплатна.

Для стварэння платнага курса вы загружаеце матэрыялы на курс як звычайна, а пасля дасылаеце замову на падключэнне аплаты. Ніякія дакументы пры гэтым дасылаць не трэба. Сэрвіс будзе здымаць камісію з кожнай продажы.

Аплачваць курсы можна адразу на платформе без неабходнасці падключаць іншыя сістэмы аплаты. Аплата прымаецца ў расійскіх рублях ці далярах.

Сэрвіс можа дапамагаць прасоўваць ваш курс праз рассылкі і іншыя інструменты. У гэтым выпадку камісія складае 40%. Сэрвіс можа не паведамляць вас пра прасоўванне курса, але ад паслугі можна адмовіцца - напісаць ліст у падтрымку.

За вучняў, якіх вы самі прыцягнулі на курс камісія 7%.

Публікацыя платных курсаў бясплатна!

Частка матэрыялаў платнага курса можа быць адкрытай.
Так вы можаце даць кліентам доступ да прома-урока.

Прыбытак ад продажу курсаў у расійскіх рублях можна будзе атрымоўваць раз на месяц. Прыбытак пасля аплаты ў далярах можна атрымаць у любы момант.

Мінімальны кошт курсаў - 100 расійскіх рублёў або 10$.
  • Не трэба падключаць сістэму аплаты і апрацоўваць плацяжы
  • Не трэба аплачваць падпіску на платформу
  • Камісія з продажаў
  • Сэрвіс можа не паведамляць пра прасоўванне вашага курса
  • Сэрвіс не бярэ на сябе падаткавыя абавязкі
Промакоды на Stepik
Для любога платнага курса на платформе можна стварыць промакоды.
Промакод можна дадаць у наладах курса ў акне "Кошт і промакоды".
Для гэтага неабходна ўвесці
  • Назву кода
  • Суму зніжкі ў расійскіх рублях ці далярах
  • Тэрмін дзеяння промакоду

Stepik для кампаній

Платформа прапаноўвае тарыф Enterprise для кампаній і арганізацый, якім патрэбны больш складаны функцыянал, такі як проктарынг (адсочванне працэсу выканання экзаменаў навучэнцамі праз вэб-камеру).

Тарыф афармляецца з заключэннем дагавору.

Падрабязней глядзіце па спасылцы: Stepik для кампаній

Кошт тарыфу будзе залежыць ад колькасці курсаў, якія вы размяшчаеце. Для больш дакладнай інфармацыі неабходна пакінуць замову на кансультацыю па спасылцы.
Крыніца: сэрвіс Canva
Уключаны ўсе магчымасці бясплатных і платных курсаў, а таксама дадаткова:

  • Стварэнне прыватных курсаў
  • Уключэнне складаных заданняў (Linux challenge, Linux Code Challenge, LTI consumer, External grader)
  • Практорынг для экзаменаў
  • Інтэграцыя LTI
  • Аплата паслуг Stepik ад юрыдычнай асобы па рахунку
  • Прадастаўленне дакументаў для бухгалтэрыі
  • Прыярытэтная тэхнічная падтрымка

Тарыф для кампаній таксама дазваляе:

  • Стварыць брэндзіраваную старонку кампаніі
  • Запісаць супрацоўнікаў на любы платны ці адкрыты курс (вы можаце аб'яднаць сваіх супрацоўнікаў у клас і мець доступ да іх прагрэсу і вынікаў)
  • Ствараць уласныя курсы для павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў ці пошуку новых кадраў


Формы працы на Stepik

Навучэнцы могуць праходзіць курсы ў браўзеры і з тэлефона ў мабільнай праграме даступнай на Android і IOS.


Рэгістрацыя на Stepik

Для рэгістрацыі на платформе неабходна ўвесці свой адрас электроннай пошты. Рэгістрацыя для навучэнцаў адбываецца такім жа чынам.
На пошту прыйдзе email са спасылкай для яго пацверджання. Пераходзіце па спасылцы і можна пачынаць працу. Звярніце ўвагу! Ліст на пошту можа прыйсці праз некалькі гадзін пасля рэгістрацыі.
Звярніце ўвагу навучэнцаў на неабходнасць правільна ўказаць сваё прозвішча і імя, таму што яны будуць выкарыстаны для выдачы сертыфікатаў.

Змяніць імя можна ў наладах профілю, як бачна на відарысе.

Пачатак працы і налады курса на Stepik

Каб пачаць ствараць свой курс шукаем кнопку "стварыць курс".
Пасля вы можаце даць назву свайму курсу і пераходзіць да налад і размяшчэння матэрыялаў.

Курс адразу будзе створаны ў рэжыме "Бачны толькі камандзе курса" і будзе аформлены пад тарыф Basic, далей у момант публікацыі вы зможаце змяніць рэжым доступу, а таксама зрабіць курс платным.

Пасля стварэння курса вы можаце дадаць інфармацыю пра курс.
Інфармацыя будзе даступна нават для незарэгістраваных карыстальнікаў.

Для рэдагавання інфармацыі абірайце адпаведную функцыю ў акне "Апісанне".
Каб наладзіць адлюстраванне стваральнікаў і выкладчыкаў курса дадайце
ID карыстальнікаў у адпаведныя вокны ў наладах курса.
ID карыстальніка можна знайсці ў профілі.
Загрузіце аватарку, напішыце карэктнае імя, укажыце месца працы ў полі "Кароткая біяграфія" і запоўніце поле "Пра мяне" ў профілях аўтараў, каб атрымалася прыгожае апісанне:
Звярніце ўвагу, што стваральнікі курса будуць бачны ў апісанні курса ў каталогу. Пры жаданні замест свайго імя можна пазначыць імя сваёй арганізацыі.

Доступ да курсу на Stepik

Мець доступ да курсу на платформе можна ў якасці:

  • Адміністратара
  • Выкладчыка
  • Асістэнта
  • Мадэратара
  • Тэсцера (для тарыфу Enterprice)
  • Навучэнца
Кіраваць доступам можна ў наладах курса ў акне "Правы доступу".

Запрасіць удзельніка курса ў любой ролі можна з дапамогай аднаразовых ці шматразовых спасылак.

Аднаразовая спасылка будзе больш бяспечнай з пункту гледжання прыватнасці дадзеных і матэрыялаў курса.
Калі вы дасылаеце кліенту спасылку на адкрыты курс або спасылку-запрашэнне на прыватны курс, платформа сама прапануе навучэнцу стварыць акаўнт на Stepik, калі ён яшчэ не зарэгістраваны.

Структура курсаў на Stepik

Курсы на платформе складаюцца з модуляў, модулі - з урокаў, а ўрокі з крокаў. Няма ніякіх правіл аб колькасці кожнага з элементаў курса, але ў сярэднім курсы на платформе маюць наступную структуру, якой можна кіравацца на пачатку:
Каб запоўніць змест вашага курса вам спатрэбяцца вашы матэрыялы з разбіўкай на:
  • Модуль - тэма, самастойная частка курса. Лепш, каб курс складаўся мінімум з 2 модуляў.
  • Урок - скончаная думка
  • Крок - элемент тэорыі ці заданне. 1 урок змяшчае да 16 крокаў.
Вы можаце наладзіць праходжанне модуляў у пэўным парадку, а таксама зрабіць экзаменацыйны модуль. Урокі і крокі пры гэтым навучэнцы могуць выконваць у любой паслядоўнасці.
Падрабязней чытайце тут: артыкул даведачнага цэнтра Stepik.

Каб стварыць першы модуль, неабходна перайсці ў "Змест" курса.
Модулі мусяць складацца з урокаў. Вы можаце стварыць новы ўрок ці дадаць урок, які вы стваралі раней для іншага курса.
Вы можаце дадаць у курс урок, які вы стварылі раней для іншага курса.
Гэта дазваляе эканоміць час і пазбегнуць неабходнасці пераносіць матэрыял.
Пры гэтым кліенты, якія ўжо праходзілі гэты ўрок на іншым курсе, не павінны праходзіць урок яшчэ адзін раз.

Напрыклад, вы ствараеце "Курс 1 для пачынаючых" і "Курс 2 прасунуты". Абодва курса маюць 1 аднолькавы модуль з тэорыяй.

Каб кліент, які завяршыў "Курс 1 для пачынаючых" не павінен быў паўторна праходзіць гэту частку тэорыі, вы ствараеце ў прасунутым курсе новы модуль і дадаеце існуючыя ўрокі з курса 1.

У выніку кліент пры запісе на курс 2 ужо будзе мець некаторы прагрэс праходжання і зможа перайсці адразу да новага для яго матэрыялу.

Даступны 21 тып крокаў, якія можна ўключыць у склад урока. Асабліва шмат магчымасцей даступна для вывучэння праграмавання.

Звярніце ўвагу, што частка функцый даступна толькі для тарыфу Enterprise.
Дэдлайны на Stepik

Па змаўчанні курс на Stepik не мае абмежаванняў па датах навучання. У вас ёсць магчымасць наладзіць даты адкрыцця ў модулях, каб яны адчыняліся паступова.

У PAID і Enterprise тарыфе ёсць магчымасць наладзіць дэдлайны для здачы заданняў і праходжання модуляў.
Крыніца: сэрвіс Canva
Праверка заданняў на Stepik

Для большасці заданняў на платформе можна наладзіць аўтаматычную праверку. Кліенты будуць адразу бачыць свае вынікі. Таксама можна пакінуць каментары да задання і растлумачыць ход яго выканання.

Зданні па тыпу пісьмовых адказаў на пытанні выкладчык можа праверыць у ручным рэжыме і даць зваротную сувязь.
Сувязь з кліентамі на Stepik

Сувязь з кліентамі на платформе можна падтрымліваць праз навіны, якія публікуюцца на старонцы курса і дадаткова рассылаюцца на электронную пошту, праз каментары, або праз email рассыланне.

Платформа не мае функцыі чату. Для больш аператыўнай камунікацыі можна стварыць чат у любым з мэсанджэраў.
Адсочванне вынікаў на Stepik

Усе карыстальнікі, запісаныя на курс, могуць бачыць сярэдні час праходжання ўрокаў, працэнт паспяховых рашэнняў і колькасць навучэнцаў на курсе.
Для адміністратараў і выкладчыкаў курса адкрыта дэталёвая статыстыка па кожнай спробе рашэння заданняў. У раздзеле "Аналітыка" для адміністратараў і выкладчыкаў адкрыты раздзелы:

  • Табель паспяховасці змяшчае спіс усіх навучэнцаў на курсе і іх вынікі
  • Справаздачы - выгрузка дадзеных у .xls і .csv
  • Статыстыка - дадзеныя аб запісе на курс і праходжанні крокаў
  • Дашборд выкладчыка - парады па паляпшэнні курса на аснове аўтаматычных справаздач
  • Даход - даступны для адміністратараў платных курсаў
Сертыфікацыя на Stepik

Па выніках курса кліенты могуць атрымаць сертыфікат аб праходжанні.
Бясплатны тарыф дазваляе выдаць сертыфікат ад імя платформы.

На платным тарыфе і тарыфе для кампаній сертыфікат можа выдавацца ад імя аўтара курса ці арганізацыі.

Курс для аўтараў на Stepik
На платформе даступны бясплатны курс ад каманды Stepik па стварэнню курсаў на платформе. Там можна знайсці яшчэ больш парад і карыснай інфармацыі па працы на платформе, а таксама спасылкі на артыкулы, вэбінары і відэа з усей неабходнай інфармацыяй для паспяховага запуску.
Прасоўванне курса на Stepik

Платформа дазваляе аўтаматычна зрабіць публікацыю ў сацыяльных сетках. Прасіце кліентаў раіць ваш курс сябрам і сваім падпісантам.

Шукайце працяг у наступных публікацыях.


Made on
Tilda