20 інструментаў заснавальніка EdTech стартапа

Як запусціць свой лічбавы адукацыйны прадукт без праграмавання?

Стварэнне edtech прадуктаў часта ў той ці іншай ступені патрабуе распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Аднак адсутнасць навыкаў праграмавання і магчымасці звярнуцца за дапамогай спецыялістаў не павінна спыніць вас падчас распрацоўкі і запуску ўласнага адукацыйнага прадукту.

Існуе мноства платных і бясплатных праграм і сэрвісаў, якія дазваляюць зрабіць працэс ажыццяўлення самых смелых рашэнняў у адукацыі больш простым і даступным для кожнага.

Нават з абмежаванымі рэсурсамі, адсутнасцю працоўных рук і інвестыцый, вы маеце магчымасць самастойна стварыць першую дэма-версію свайго адукацыйнага стартапа.

Ніжэй мы падрыхтавалі для вас падборку з 20 edtech інструментаў, якія не патрабуюць навыкаў праграмавання і дапамогуць вам самастойна распрацаваць і запусціць уласны адукацыйны прадукт без вялікіх русэрсаў і папярэдняга досведу ў галіне лічбавых тэхналогій.

У інтэрнэце вы лёгка знойдзеце відэа, артыкулы і парады па выкарыстанню сэрвісаў. Працоўная мова некаторых праграм - англійская. Па неабходнасці карыстайцеся функцыяй аўтаматычнага перакладу.
Падборка 20 EdTech інструментаў для стварэння адукацыйных прадуктаў:
  • Універсальная платформа, якая дазваляе ў адным месцы ствараць адукацыйны кантэнт, сайт, а таксама ажыццяўляць маркетынг свайго адукацыйнага прадукту. Цудоўны варыянт для стварэння камерцыйных курсаў.

    Сэрвіс працуе па платнай падпісцы. Калі вы не валодаеце англійскай мовай, карыстайцеся аўтаматычным перакладам.

    Аналагічныя сэрвісы: Teachable, Skill share, Udemy, Антытрэнінг.
  • Сэрвіс для стварэння сайтаў без неабходнасці праграмавання. Сайты будуюцца з дапамогай перацягвання модуляў і блокаў з інфармацыяй. Бясплатная версія дазваляе карыстацца вялікай колькасцю гатовых шаблонаў і асноўнымі функцыямі для стварэння аднаго сайта на любую тэматыку.

    Платная падпіска дае доступ да поўнага функцыяналу сэрвісу і значна пашырае магчымасці.

    Аналагічныя сэрвісы: Wix, Squarespace, WordPress.
  • Просты ў карыстанні анлайн сэрвіс, які дазваляе ствараць любыя віды візуальных дадаткаў: прэзентацыі (у тым ліку агучаныя), інфаграфікі, відэа, афішы і гэтак далей.

    Canva прапаноўвае безліч шаблонаў пад любыя запыты, дазваляе ў некалькі клікаў дадаць у вашу прэзентацыю QR-коды, графікі, схемы, відэа, анкеты і іншыя прылады.

    Бясплатная версія сэрвісу мае вельмі шырокі спектр магчымасцяў, а супрацоўнікі ўстаноў адукацыі могуць таксама бясплатна атрымаць прэміум версію.
  • Бясплатная платформа для стварэння поўнафункцыянальных масавых адкрытых анлайн курсаў. Такія курсы лёгка інтэграваць у змешанае навучанне або выкарыстоўваць як самастойны адукацыйны прадукт.


    Гэта платформа дае свабодны хостынг і зручныя інструменты для распрацоўкі ўрокаў і курсаў, яна бясплатная як для настаўнікаў, так і для студэнтаў. Прыемны і інтуітыўна зразумелы інтэрфейс робіць выкарыстанне сэрвісу зручным і простым.

  • Анлайн сэрвіс, які дазваляе праводзіць апытанні і выводзіць вынікі на экран у рэжыме рэальнага часу. З дапамогай Mentimeter любая лекцыя, сход ці іншая сустрэча могуць стаць інтэрактыўнымі.

    Сэрвіс прапаноўвае праводзіць тэсты з налічэннем балаў, пытаць меркаванне аўдыторыі і адлюстроўваць вынікі ў выглядзе дыяграм і схем.

    Mentimeter не падтрымлівае беларускую ці рускую мовы, але вы можаце скарыстацца функцыяй аўтаматычнага перакладу ў вашым браўзеры.
  • Праграма для распрацоўкі мабільных і камп'ютарных гульняў. Для стварэння гульні не трэба ведаць код. Дадаючы элементы на поле, ствараецца візуальная частка, а гульнявая логіка робіцца за кошт запаўнення палёў падзей. Добры інструмент для зацікаўленых у тэме гейміфікацыі адукацыі.

    Стварыць свой праект можна бясплатна, а ўжо за публікацыю гульняў трэба будзе заплаціць.
  • TypeForm дазваляе ствараць і праводзіць анлайн тэсты і апытанні. Праграма прапануе шмат шаблонаў, падтрымлівае розныя тыпы пытанняў і лёгка інтэгруецца з прэзентацыямі ў Canva.
  • Электронны сэрвіс для бясплатнага стварэння анлайн курсаў і правядзення тэсціравання. Сэрвіс мае неабходны набор убудаваных інструментаў і даступны на 100 розных мовах. 
  • Платная версія сэрвісу Moodle, які прапаноўвае больш шырокія магчымасці. Тут магчыма ствараць электронныя курсы, інтэрактыўныя артыкулы, трэнажоры, тэсты і нават мантаваць відэалекцыі.
  • Платформа для мабільнага мікранавучання супрацоўнікаў у фармаце ўрокаў-гісторый, якія складаюцца з картак.

    У праграме можна скарыстацца гатовым курсам ці стварыць свой адукацыйны прадукт пад канкрэтную задачу.
  • Сэрвіс для хуткага стварэння тэстаў, якія дапамогуць запомніць любы матэрыял рознымі спосабамі. Выкладчыкі могуць знаходзіць ужо гатовыя навучальныя матэрыялы, створаныя іншымі карыстальнікамі або ствараць свае ўласныя карткі.

    У платнай версіі выкладчыкі могуць ствараць матэрыялы, выкарыстоўваючы свае выявы, дыяграмы і аўдыё; адсочваць прагрэс навучэнцаў і сачыць за іх заняткамі.

    Сэрвіс можна выкарыстоўваць для навучання ў незалежнасці ад тэмы і ўзросту навучэнцаў.
  • Бясплатны сэрвіс, які дазваляе візуалізаваць узаемасувязі паміж апублікаванымі навуковымі даследаваннямі. Можа быць карысны для арганізацыі любой даследчай інфармацыі і прэзентацыі яе ў зразумелым і зручным для адукатараў і навучэнцаў выглядзе. 
  • Візуальны канструктар для стварэння і запуску чат-ботаў без навыкаў праграмавання. Убудоўваецца ва ўсе папулярныя платформы: WhatsApp, Telegram, Viber і іншыя. Дазволіць вам лёгка карыстацца гэтым эфектыўным інструментам у сваіх адукацыйных праектах.
  • Сэрвіс для стварэння прататыпаў праграм на iOS і Android. Уся функцыянальнасць сэрвісу даступна бясплатна.

    З дапамогай Pixate можна ствараць цалкам функцыянальныя прататыпы праграм - загружаць пласты дызайну, дадаваць анімацыю і рэакцыю на дотыкі экрана. І ўсё гэта без адзінага радка кода.
  • Дазваляе ствараць паўнавартасныя вэб-праграмы са складанай і разгалінаванай логікай. У Bubble праграмы ствараюцца з дапамогай перацягвання элементаў і элементарнай працы з алгарытмамі. Вы лёгка зможаце ажыццявіць свае самыя смелыя ідэі без неабходнасці напісання коду.
  • Праграма для стварэння адукацыйных праектаў, з дапамогай якой можна запусціць тэст, апытанне, навучальную гульню ці марафон ведаў. Праграма робіць навучанне па любой тэматыцы цікавым і эфектыўным.
    Сэрвіс бясплатны з магчымасцю пашырыць функцыяналу па платнай падпісцы.
  • Інфаграфіка, прэзентацыі, віртуальныя экскурсіі, відэа і выявы — у ThingLink даступна больш за 70 фарматаў кантэнту, якія можна выкарыстоўваць пры праектаванні анлайн-курса. Сэрвіс падтрымлівае 360-градусныя відэаролікі і VR/AR.
  • Бясплатная праграма для стварэння інфаграфікі і цэлых гісторый з выкарыстаннем дадзеных. Сэрвіс прапаноўвае вялікі выбар шаблонаў, дазваляе імпартаваць дадзеныя з іншых крыніц, убудоўваць вашы графікі ў староннія сэрвісы. Валоданне базавымі ведамі напісання коду пашырыць вашы магчымасці, але нават без гэтага Flourish дазволіць вам якасна і прыгожа прэзентаваць любыя дадзеныя.
  • Гібкая і лёгкая ў карыстанні платформа для стварэння невялікіх анлайн курсаў. Праграма дазваляе зрабіць працэс стварэння адукацыйнага прадукту максімальна простым і эфектыўным.
  • Google прапаноўвае безліч бясплатных і зручных інструментаў, якія могуць апынуцца карыснымі для ажыццяўлення амаль любых адукацыйных праектаў. Формы для апытанняў, анлайн дакументы, платформа для правядзення курсаў і іншыя інструменты мусяць вырашыць мноства вашых задач.  
Сёння для запуску ўласнага адукацыйнага стартапа не трэба шмат рэсурсаў. Сучасныя тэхналогіі робяць гэты працэс усе больш простым і даступным для кожнага чалавека ў незалежнасці ад папярэдняга досведу.

Вы можаце ўжо зараз пачаць рэалізацыю самага смелага адукацыйнага праекту, карыстаючыся бясплатнымі інструментамі. У вас заўсёды застаецца магчымасць пастаянна ўдасканальваць і змяняць свой прадукт.

Галоўнае - пачаць!
Made on
Tilda